Перайсці да зместу

Залаты банан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залаты банан

Залаты банан (Golden Banana) — паўднёваеўрапейскі мегалаполіс — густанаселеная і высокаўрбанізаваная тэрыторыя, што цягнецца ад іспанскіх Валенсіі і Барселоны, праз паўднёвую Францыю (Праванс) і да заходняй Італіі (Генуі) уздоўж паўночнага ўзбярэжжа захаду Міжземнага мора.[1] Насельніцтва Залатога банана сёння складае каля 45 млн чалавек.

Канцэпцыя банана па аналогіі з Блакітным была прапанавана еўрапейскімі эканоміка-географамі ў 1995 годзе ў дакладзе Еўрапейскай камісіі «Europe 2000». Такім чынам, гэтая геаграфічная метафара не толькі канстатуе факт урбанізаванасці тэрыторыі, але і мае на мэце развіццё ўстойлівага турызму, заахвочванне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, ўмацаванне міждзяржаўных адносін, садзейнічанне эканамічнаму развіццю і больш цеснай сувязі паміж Іспаніяй, Італіяй і Францыяй.

Іншая назва Залатога банана — Сонечны пояс (sun belt).

Зноскі