Залаты ветах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Залаты ветах і Залаты трохкутнік на гераінавай карце свету

Залаты ветах — міжнародная тэрыторыя вырошвання опіумнага маку, што аб'ядноўвае непадкантрольныя дзяржаўным уладам суседнія горныя раёны Афганістана, Пакістана, і Ірана і мае форму паўмесяца. На краіны Залатога ветаха прыпадае больш за 90 % сусветнай нелегальнай вытворчасці опіуму.

Агляд наркасправы ў Афганістане за другую палову 2000-х[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных UNODC, у Афганістане вырабляецца ўжо больш за 90 % опіума, які паступае на сусветны чорны рынак. Плошча опіумных плантацый складае 193 тыс. га. Даходы афганскіх «наркабаронаў» ў 2007 годзе перавысілі 3 млрд долараў, што, паводле розных ацэнках, складае ад 10 % да 15 % афіцыйнага ВУП Афганістана. Паводле падлікаў (2017) вырошчваннем опіумнага маку занята каля 400 тыс. афганскіх сялян.[1] Плошча пасеваў опіумнага маку ў Афганістане зараз пераўзыходзіць плантацыі кокі ў Калумбіі, Перу і Балівіі, разам узятых.

Вытворчасць наркотыкаў павялічылася ў ходзе афганскай вайны пад эгідай НАТА ў 40[2] раз (з 2001 па 2014), паводле іншых дадзеных з 2001 па 2008 год вытворчасць апіятаў і гераіну ў Афганістане вырасла ў 2-2,5 раза[3]. Сёння Расія і краіны ЕС з’яўляюцца галоўнымі ахвярамі гераіну, які паступае з Афганістана[4]. Адзначаюць, што бурны рост спажывання наркотыкаў у Расіі ў апошнія дзесяць гадоў адбыўся менавіта за кошт наркатрафіку з Афганістана[4]

У 2006 годзе ў краіне было выраблена 6100 тон опіуму, а ў 2007 — рэкордны ўраджай у 8000 тон[5].

Пры гэтым, на поўначы і ў цэнтры, якія кантралююцца ўрадам Хаміда Карзая, вырабляецца толькі 20 % афганскага опіуюмнага маку, а астатняя доля — у паўднёвых правінцыях на мяжы з Пакістанам — зоне дзеянняў войскаў НАТА і талібаў. Галоўны цэнтр вытворчасці наркотыкаў — правінцыя Гільменд, аплот руху Талібан[6], дзе плошча пасадак склала 103 тыс. га[7] [8].

Афганістан афіцыйна знаходзіцца пад патранатам Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі ў Афганістане (ISAF) (якому ЗША перадалі гэтую адказнасць пасля афіцыйнага завяршэння ваенных аперацый), але міжнародныя сілы так і не змаглі ўзяць пад кантроль усю тэрыторыю Афганістана, абмяжоўваючы свой рэальны ўплыў у асноўным Кабулам і наваколлем. Паводле дадзеных ААН, каля 90 % наркотыкаў, якія паступаюць у Еўропу, маюць афганскае паходжанне. ISAF, са свайго боку, на словах заяўляе, што яго войскі праводзяць у Афганістане аперацыю па падтрыманні міру і гатовыя дапамагаць афганскаму ўраду ў вырашэнні наркапраблемы, але гэта перш за ўсё і ў асноўным яго ўласная задача.

Вырошчванне маку часцяком з’яўляецца адзінай крыніцай даходаў для афганскіх сялян[9].

Афганістан — самы буйны ў свеце вытворца опіума; вырошчванне маку скарацілася на 22 % і 157000 гектараў ў 2008 годзе, але застаецца на гістарычна высокім узроўні; неспрыяльныя ўмовы для вырошчвання ў 2008 годзе знізілі колькасць сабранага ўраджаю да 5500 тон, на 31 % у параўнанні з 2007 годам. Калі б увесь ураджай быў перапрацаваны, атрымалася б каля 648 тон чыстага гераіну. Талібан і іншыя антыўрадавыя групоўкі ўдзельнічаюць непасрэдна ў вытворчасці опіуму і атрымліваюць прыбытак ад гандлю ім. Опіум з’яўляецца ключавой крыніцай даходаў Талібану ў Афганістане[10]. У 2008 годзе даход Талібану ад продажу наркотыкаў склаў 470 мiльёнаў долараў[10]. Паўсюдная карупцыя і нестабільнасць у дзяржаве перашкаджаюць мерам па барацьбе з наркотыкамі. Большая частка гераіну, які рэалізуецца ў Еўропе і Усходняй Азіі, праведзена з афганскага опіуму[11].

Дырэктар казахстанскай кансалтынгавай арганізацыі «Група ацэнкі рызык» Дасым Сатпаеў сцвярджае, што наркотыкі вырабляюць афганскія групы, апазіцыйныя руху Талібан. Падтрымліваючы іх, НАТА заплюшчвае вочы на іх наркатычную дзейнасць[12]. Майкл Бернстам, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, мае меркаванне што Талібан «забараняў наркотыкі і жорстка караў», ажыццяўляючы рэпрэсіі супраць вытворцаў наркотыкаў. Ён абвінаваціў НАТА ў «гуманітарным плане» да насельніцтва, якое вырабляе наркотыкі[12].

Кіраўнік ФСКН Расіі Віктар Іваноў на канферэнцыі ў Маскве заявіў аб катастрафічным росце вытворчасці гераіну, павелічэнні пасяўных плошчаў опіумнага маку ў 30 разоў, што сведчыць аб неплацежаздольнасці бягучай палітыкі міжнароднай супольнасці ў дадзеным рэгіёне[13].

Зноскі

  1. https://www.politifact.com/factchecks/2017/apr/04/ted-yoho/yoho-afghanistan-poppy-growth-way/
  2. Neue Solidarität: Для спасения планеты Западу нужна дружба с Россией — Новости Политики — Новости Mail.Ru
  3. НАРКОТИКИ.РУ | О наркоситуации в Российской Федерации: новые вызовы и угрозы
  4. 4,0 4,1 РФ и ЕС должны «перекрыть кран» афганским наркотикам, заявляет эксперт
  5. Афганистан.ру — в Афганистане за 2007 год собран рекордный урожай опиума
  6. Американцы идут к талибам с мечом (Коммерсантъ, 3 ліпеня 2009)
  7. Александр Ъ-Габуев Мак всему голова// Афганистан продолжает наращивать производство опиума(руск.) . Газета «Коммерсантъ» № 155 (3731) (29 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  8. ООН: В 2007 г. Афганистан произвел 93 % всего опиума в мире(руск.) . РБК (28 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  9. Георгий Зотов Афганская доза России(руск.) . Аргументы и факты № 35 (1348 (30 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  10. 10,0 10,1 «Талибан» готовит захват мирового рынка наркотиков
  11. WorldFactbook Afghanistan(нявызн.)  (недаступная спасылка). WorldFactbook (10 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2009. Праверана 10 верасня 2009.
  12. 12,0 12,1 Как остановить поток наркотиков из Афганистана?
  13. Взрывной рост наркопроизводства в Афганистане