Перайсці да зместу

Залаты мільярд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Залаты мільярд — метафара, якая выкарыстоўваецца ў публіцыстыцы постсавецкай прасторы для абазначэння насельніцтва самых багатых і развітых краін і адлюстроўвае дысбаланс ва ўзроўні жыцця і спажывання паміж імі і краінамі, якія развіваюцца[1][2]. Можа быць адным з сінонімаў паняцця краіны з высокім узроўнем даходаў насельніцтва.

Сяргей Кара-Мурза ў 1999 годзе адзначыў: «Апошнім часам на Захадзе тэрмін „залаты мільярд“ набыў шырокае хаджэнне і стаў азначаць насельніцтва краін „першага свету“, якія ўваходзяць у Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця»[3].

Пры гэтым трэба разумець, што тэрмін «краіны першага свету» ў пачатку XXI стагоддзя часта памылкова выкарыстоўваўся для спасылак на эканамічна развітыя краіны, што ўносіць некаторую блытаніну. У АЭСР цяпер уваходзяць Мексіка, Калумбія і Коста-Рыка, якія не адносяцца да развітых краін.

Гнасеалагічна тэрмін «залаты мільярд» зыходзіць з пасылак мальтузіянства, а таксама даклада Рымскага клуба «Межы росту» (1972)[4]. Назва першапачаткова была звязана з сумарнай колькасцю насельніцтва развітых капіталістычных краін: ЗША (311 млн.), Канада (34,3 млн.), Аўстралія (22,6 млн.), краіны Еўрасаюза (28 краін, сумарна 500 млн.), Японія (127,4 млн.), а таксама Ізраіль, Паўднёвая Карэя, — і з перспектывамі яе стабілізацыі ў XXI стагоддзі[5][6][7]. У XXI стагоддзі, у сувязі з глабалізацыяй і ростам сацыяльнай няроўнасці нават у развітых краінах, усё часцей «залаты мільярд» супастаўляюць з паняццем сусветнага «сярэдняга класа», з праслойкай насельніцтва Зямлі, якая валодае даходамі на ўзроўні «сярэдняга класа» і вышэй[8][9][10].

Зноскі

  1. Золотой миллиард // Экономический словарь
  2. Золотой миллиард // Национальная энциклопедическая служба России
  3. Кара-Мурза С. Концепция «золотого миллиарда» и Новый мировой порядок. — 1999.
  4. Цыт. паводле: Виталий Бабенко. Золотая десятка // Наука и жизнь. — 2001. — № 11.
  5. World Population to 2300 / United Nations, Department of Economic and Social Affairs Population Division. — New York, 2004. PDF
  6. World Population Prospects, the 2010 Revision / United Nations, Department of Economic and Social Affairs Population Division. PDF Архівавана 6 мая 2011.
  7. Население мира будет расти, стареть, дольше жить и меньше мигрировать. НИУ ВШЭ. iq.hse.ru. — «Численность населения более развитых стран будет оставаться почти неизменной, медленно увеличиваясь от 1,2 млрд человек в 2010 г. до 1,3 млрд человек в 2031 г. Она стабилизируется на этом уровне до конца XXI века. При этом население наименее развитых стран более чем утроится…»  Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2017. Праверана 31 кастрычніка 2016.
  8. Миф о "среднем классе". Однако. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2017. Праверана 24 сакавіка 2016.
  9. Похороны среднего класса, или Закат "золотого миллиарда". РИА Новости. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2017. Праверана 24 сакавіка 2016.
  10. Е. В. Гильбо. Конец "золотого миллиарда". worldcrisis.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2017. Праверана 24 сакавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Credit Suisse. Global Wealth Report 2015 (англ.) Архівавана 14 кастрычніка 2019.
  • Д. и Д. Медоуз. Пределы роста. 30 лет спустя = Limits to growth.The 30-year update. — М.: Академкнига, 2007. — 342 с. — ISBN 978-5-94628-218-5.
  • Даймонд Джаред. Коллапс = Collaps: How Societies Choose to Fail or Succeed. — М.: АСТ Москва, 2008. — 768 с. — ISBN 978-5-9713-8389-5.