Залаты партыйны знак НСДАП

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Залаты партыйны знак НСДАП
Планка Золотой партийный знак НСДАП.svg ParteiabzeichenGold.jpeg
Арыгінальная назва Goldenes Parteiabzeichen der NSDAP
Краіна Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці Рэйх
Тып Нагрудны знак
Каму ўручаецца Асобам, якія ўвайшлі ў лік першых 100 тысяч сяброў НСДАП і былі ў ёй бесперапынна з 1925 года, альбо тым, хто маюць розныя дасягненні перад нацыскім рухам і ягонымі мэтамі
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Параметры 30.5 мм
24 мм
Дата заснавання 1933 год
Колькасць узнагароджанняў 100,000 (першыя сябры НСДАП)
22,282 (за асабістыя заслугі, без уліку ўзнагароджаных асабіста Гітлерам)
Чарговасць
Малодшая ўзнагарода Звычайны партыйны знак НСДАП
Commons-logo.svg Залаты партыйны знак НСДАП на Вікісховішчы

Залаты партыйны знак НСДАП (ням.: Goldenes Ehrenzeichen der NSDAPGoldenes Ehrenzeichen der NSDAP) — знак узнагароды найстарэйшых сяброў нацысцкай партыі.

Гісторыя значка[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная назва — Залаты ганаровы знак НСДАП. 9 лістапада 1933 года па наказу Адольфа Гітлера з нагоды адзначэння дзясятай гадавіны Піўнога путчу. Залатым знакам павінны былі быць узнагароджаныя першыя 100 000 сяброў партыі, якія былі ў ёй бесперапынна з 1925 года.

Таксама знакам маглі быць узнагароджаны асобы, якія не з’яўляюцца сябрамі НСДАП, але маюць выдатныя заслугі перад рухам і служаць дасягненню яго мэт. Такім чынам былі ўхваленыя толькі 20,487 мужчын і 1,795 жанчын (не ўлічваючы асоб, узнагароджаных асабіста Гітлерам).[1]

Пры ўзнагароджанні старога сябра партыі («старога змагара») на адваротным боку значка ставіўся партыйны нумар, а пры ўзнагароджанні за асабістыя заслугі (па меркаванні Адольфа Гітлера) на зваротным боку значка ставіліся ініцыялы «A. H.» і дата ўзнагароджання.

Вянок вакол значка зроблены з золата. Знак уручаўся двух памераў: 30,5 мм для ўніформы і ўрачыстых выпадкаў і 24 мм для паўсядзённай адзежы.

У знака таксама мелася мянушка — «Залаты фазан». Пасля таго як Адольф Гітлер прыйшоў да улады ў 1933 годзе, адбыўся наплыў заяў ад насельніцтва ўступіць у шэрагі нацысцкай партыі.

Генерал-палкоўнік Эдуард Дзітль з залатым партыйным значком НСДАП на левай кішэні мундзіра

Партыйны знак Адольфа Гітлера меў нумар «1». Ён аддаў яго Магдзе Гебельс у сваім бункеры за некалькі гадзін да самазабойства.

У 2005 годзе копія (па іншых звестках — арыгінал) залатога партыйнага знака А. Гітлера за нумарам «1» была скрадзеная з выстаўкі, прысвечанай 60-й гадавіне сканчэння Другой сусветнай вайны ў Расіі[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Angolia 1989, pp. 178—179.
  2. Jeremy Page, Luba Vinogradova Trophy hunter steals Hitler badge // Times, 19.11.2005

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Angolia, John. For Führer and Fatherland: Political & Civil Awards of the Third Reich. — R. James Bender Publishing, 1989. — ISBN 978-0-912-13816-9.
  • Doehle, Heinrich. Medals & Decorations of the Third Reich: Badges, Decorations, Insignia. — Reddick Enterprises, 1995. — ISBN 0962488348.
  • Lumsden, R. (2001). Medals and Decorations of Hitler’s Germany. Osceola, Wisconsin: MBI Publishing Company

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]