Залесаўскі раён
| Залесаўскі раён | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 1924 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Код ОКАТО | 01212 |
| Афіцыйны сайт | |
Залесаўскі раён (руск.: Зале́совский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) у Алтайскім краі Расіі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання яму адпавядае Залесаўская муніцыпальная акруга (з 2003 да 2021 гг. — муніцыпальны раён).
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Залесава, размешчанае за 142 км на паўночны ўсход ад Барнаула.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на паўночным усходзе Алтайскага края, мяжуе з Тальменскім, Первамайскім, Зарынскім раёнамі края, з Кемераўскай і Новасібірскай абласцямі. Усходнюю тайговую частку займаюць перадгор’і Салаірскага кража са шматлікімі касагорамі і далінамі па звілістых рэчках.
Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня +18 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў да 600 мм. На тэрыторыі раёна размешчана больш за 46 азёр плошчай ад 2 да 43 га, працякаюць рэкі Чумыш, Бердзь, Каменка, Урап, Татарка і яшчэ 125 дробных рэчак, 223 ручаі.
Глебы — дзярнова-падзолістыя, шэрыя лясныя і вышчалачаныя чарназёмы. Значную плошчу займае чарнявая тайга.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.