Залессе (Пярэжырскі сельсавет)
Вёска
Залессе
| ||||||||||||||||||||||
Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 32 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі фальварак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць генерала Аляксандра Іскрыцкага, адносіўся да маёнтка Такарня. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. Аляксандр Іскрыцкі меў з жонкай Антанінай Мянжынскай сына Андрэя. Дачка Андрэя Іскрыцкага, Алімпіяда Жылінская[2], выйшла замуж за Івана[3] Бунге, такім чынам маёнтак праз вена перайшоў да Бунге[4]. У 1889 годзе фальварак ва ўласнасці ў праваслаўнай дваранкі Алімпіяды Бунге, было 140 дзесяцін зямлі[5].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Фальварак нацыяналізаваны, населены пункт меў статус пасёлка. Пазней створаны калгас імя Леніна.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[6]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[7].
У 1968 годзе да Залесся быў далучаны пасёлак Паляны.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — 3 двары, 49 жыхароў
- 1917 год — 1 двор, 66 жыхароў, сярод іх 50 беларусаў і 16 «іншай нацыянальнасці» (не вялікаросы, палякі, украінцы ці яўрэі)[9]
- 1999 год — 72 жыхары
- 2002 год — 26 двароў, 54 жыхары
- 2010 год — 37 жыхароў
- 2019 год — 45 жыхароў[10]
Спіс вуліц
[правіць | правіць зыходнік]- Бэзавая вуліца
- Дачны завулак
- Завулак Матэматыкаў
- Мінская вуліца
- Сонечная вуліца[11]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Олимпиада Андреевна Бунге . geni_family_tree. Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Генерал Яўген Андрэевіч Іскрыцкі, украінска-беларускія карані . Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ SgKP 1892, с. 358.
- ↑ Памяць 2003, с. 79.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 102.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 15 верасня 2024.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залессе // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 142—143. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Zalesie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 338.
- Jelski A. Tokarnia // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 358.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Залессе (Пярэжырскі сельсавет)