Залман Абрамавіч Гарэлік
Залман Абрамавіч Гарэлік | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 (18) красавіка 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1987 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг |
Навуковая сфера | геалогія |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук |
Партыя |
Залман Абрамавіч Гарэлік (5 красавіка 1908, Бабруйск — 16 лютага 1987, Мінск) — беларускі геолаг, тэктаніст, арганізатар геалагічнай службы Беларусі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійных і каменнай солі, нафты ў Прыпяцкім прагіне. Доктар геолага-мінералагічных навук (1973).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Маскоўскага геолагаразведачнага інстытута ў 1936 годзе накіраваны ў Інстытут геалагічных навук АН БССР. З 1937 г. інжынер, галоўны інжынер, начальнік Беларускага геалагічнага кіравання. У перыяд эвакуацыі (1941—1944) начальнік Горкаўскага геаўпраўлення. У 1944—1950 гг. начальнік, галоўны геолаг Белгеалкіравання і па сумяшчальніцтве выкладчык кафедры геалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949—1955). У 1950—1955 гг. — галоўны геолаг Беларускага інстытута прамысловага праектавання. З 1955 г. на педагагічнай працы ў БДУ (дацэнт). З 1957 г. у Інстытуце геалагічных навук АН БССР — начальнік аддзела нафты і газа, загадчык сектара тэктонікі (1967—1976). З 1976 года старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута.
Сфера навуковых інтарэсаў
[правіць | правіць зыходнік]Тэктоніка і структурная геамарфалогія, фармаванне нафтавых пакладаў, прагназаванне радовішчаў карысных выкапняў (калійныя і каменная солі, нафта, мінеральная будаўнічая сыравіна). Стварыў геатэктанічны кірунак у вывучэнні нетраў і мінеральных рэсурсаў. Упершыню выканаў тэктанічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі і абгрунтаваў структурныя крытэрыі прагназавання радовішчаў соляў і нафты ў Прыпяцкім прагіне.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Данные по тектонике Белоруссии и проблема выявления месторождений соли и нефти на ее территории. Мн., 1945.
- О связи современного рельефа БССР с тектоническими структурами // Весці АН БССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1957. № 2.
- Пески БССР и их промышленное использование. Мн., 1961 (в соавт.).
- О влиянии тектоники Белорусско-Литовского кристаллического массива на формирование современного рельефа и распределение речной сети // Геология и перспективы металлоносности докембрия Белоруссии и смежных районов. Мн., 1965.
- Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (в соавт.).
- Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (совм. с А. М. Синичкой).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 78.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 572.
- Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці. — Магілёў, 2004. — С. 14—15.
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3) — С. 129.