Перайсці да зместу

Залозніца вузлаватая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залозніца вузлаватая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scrophularia nodosa L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34039
NCBI  90363
EOL  578110
GRIN  t:33421
IPNI  30088899-2
TPL  kew-2587382

Зало́зніца вузлаватая[1][2] (Scrophularia nodosa) — від кветкавых раслін з роду Залозніца (Scrophularia) сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae)

Залозніца вузлаватая, зябер[3], зябёр, падтыннік, падценнік, старавіца[4][5][6][7], воўчая крапіва[8], валляковая трава[2].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—125 см з клубнепадобна падоўжаным карэнішчам і прамастойным граністым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, буйное, яйцападобнай формы, завостранае, з пілаватым краем, на чаранках. Аснова ліста сэрцападобнай формы. Кветкі з пяццю пялёсткамі, на кветаножках, пакрытых валаскамі, у пірамідальных рэдкіх суквеццях. Плод — каробачка зялёна-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Расце па берагах вадаёмаў і ў прыбярэжных і пойменных хмызняках, на нізінных балотах, вільготных лугах і на ўзлесках вільготных лясоў, на пустках, агародах, у парках і садах, каля дарог. Ценевынослівая расліна, эўтроф, мезафіт і гіграфіт[9].

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая і меданосная расліна. Ядавітая для буйной рагатай жывёлы і коней.

Зноскі

  1. ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  4. ↑ Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. ↑ Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  7. ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  9. ↑ Норичник шишковатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Норичник шишковатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)