Залузскі ідал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ідалы з вёсак Грабаўцы і Залуззе.jpg
Залузскі ідал
Матэрыял камень
Памеры 87 × 30×53 см
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Брэст

Залузскі ідал — скульптурная жаночая выява, знойдзеная ў в. Залуззе (Жабінкаўскі раён). Захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Грабавецкі ідал высечаны з валуна чырвона-попельнага колеру і мае крыжападобную форму памерамі 87×30×53 см. Ідал мае прадаўгаваты твар, выступае нос, бачныя вочы і рот. Амаль ад падбароддзя ідуць дзве лініі, якія абазначаюць рукі. На грудзях прашкрабаны крыж[1]. Ёсць меркаванне, што паглыбленыя дыяганальныя лініі акрэсліваюць канцы хусткі[2].

Зноскі

  1. Дучыц Л. У. Звесткі аб язычніцкіх ідалах на тэрыторыі Беларусі. С. 88.
  2. Лобачевская О. А. Женские антропоморфные кресты на Беларуси: современные наблюдения и гипотезы. С. 101

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]