Залучча (Стаўбцоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Залучча, Стаўбцоўскі раён)
Фальварак
Залучча
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Насельніцтва
0 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Аўтамабільны код
5
Залучча на карце Беларусі ±
Залучча (Стаўбцоўскі раён) (Беларусь)
Залучча (Стаўбцоўскі раён)
Залучча (Стаўбцоўскі раён) (Мінская вобласць)
Залучча (Стаўбцоўскі раён)

Залу́чча (Залуча[1]; трансліт.: Zalučča, польск.: Załucze, руск.: Залучье) — колішні фальварак у Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.

Залучча, паводле падарожнікаў першай паловы XIX ст. было маёнткам без гаспадара, які пераходзіў з рук у рукі арандатараў[1].

З 1840 года фальварак арандоўвалі Кандратовічы[2].

16 красавіка 1844 года беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля ажаніўся з Паўлінай Мітрашэўскай. На наступны дзень яны выехалі ў Залучча, дзе меркавалі далей жыць, а бацькі пісьменніка пераехалі ў суседні фальфарак Тулёнку[2].

У 1844—1852 гадах фальварак арандоўваў Сыракомля, пра што цяпер сведчыць памятны камень[3]. Тут жа творца за адзін тыдзень згубіў трох дзяцей праз халеру, выжыў толькі чатырохгадовы Уладзіслаў. У 1862 годзе Сыракомля разам з жонкай і сынам назаўсёды пакінуў гэтую мясціну, пераехаўшы ў Вільню[4].

У гэтым месцы Уладзіслаў Сыракомля напісаў паэмы «Хадыка», «Старыя вароты», «Канонік Пшэмыскі» (не скончыў)[5], вершы «Лірнік вясковы», «Лялька»[6], «Немаўляці», «Прысвячэнне ліцвінам народных гутарак», «Пра маю старую хатку», «Гутарка пра бусла», «Заўчасна», «Добрыя весці», пачаў гутарку «Дабрародны Ян Дубарог» (скончыў у Барэйкаўшчыне)[7], а таксама перакладаў паэтаў-лаціністаў XVI—XVII стст. Рэчы Паспалітай і пісаў тут і «Гісторыю літаратуры ў Польшчы».[8]

Зноскі

  1. а б Кандрацюк, Г. Камяні Уладзіслава Сыракомлі // Ніва. — 20 кастрычніка 2002. — № 42 (2423).
  2. а б Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 26.
  3. Цвірка, У. Залучье // globustut.by.
  4. Giedrojć, J. Wileńskie ślady polskich romantyków: Władysław Syrokomla(польск.) // Kurier Wileński. — 4 marca 2022.
  5. Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 34.
  6. Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 45.
  7. Patron gimnazjum(польск.) // Gimnazjum im. Władysława Syrokomli. — 2022-11-13.
  8. Мархель, У. І. Вяшчун славы і волі (бел.). — 1989. — С. 17.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]