Зальны храм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Зальны храмхрам, унутраны аб'ём якога вызначаюць два ці больш роўнавысокіх нефы. У гэтым ён супрацьстаіць базілікальнаму храму, які мае розныя па вышыні нефы. Зальным таксама могуць называць аднанэфавы храм без трансепту.

Амаль заўжды ўсе нефы зальнага храма накрытыя адзіным цэльным двухсхільным дахам. Трэба адрозьніваць два віды псэўдабазылікальных храмаў:

  • зальны храм з роўнавысокімі нефамі мае ў цэнтры штучнае падвышэнне, што разбівае суцэльны двухсхільны дах на цэнтральную і дзве бакавыя часткі і стварае, такім чынам, вонкавую бачнасць базілікальнага храма
  • зальны храм мае моцна падвышаныя, або выцягнутыя скляпенні цэнтральнага нефа ў параўнанні з двума бакавымі. Такое унутранае вырашэнне робіць уражанне базылікальнага храма, што аднак не адпавядае рэчаіснасці, бо ў базілікальным храме цэнтральны неф мусіць мець дадатковую зону з ваконнымі праёмамі вышэй бакавых нефаў.

Зальныя храмы характэрныя для нямецкай зондэрготыкі, пашыраныя і ў готыцы.