Заліўное поле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Раўнінныя заліўныя палі ў Японіі.
Тэрасы заліўных палёў у правінцыі Юньнань на поўдні Кітая.

Заліўное поле, або чэк (англ.: Paddy fieldPaddy field, яп.: 水田) — участак ворнай зямлі для вырошчвання рысу або паўводных культур, які заліваецца вадой і агароджаны валамі, што ўтрымліваюць гэтую ваду.

На заліўных палях вырошчваецца каля 90 % сусветнай прадукцыі рысу. Яны маюць перавагу над сухадольнымі палямі дзякуючы высокай ураджайнасці.

Заліўныя палі ствараюць на горных тэрасах і раўнінах. Яны з'яўляюцца тыповымі для краін Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, галоўнай сельскагаспадарчай культурай якіх з'яўляецца рыс — Японіі, Карэі, Кітая, В'етнама, Тайланда, М'янмы, Малайзіі, Лаоса, Філіпін, Непала, а таксама Індыі і Шры-Ланкі. У апошні час такія палі атрымалі распаўсюджванне ў Еўропе, у рэгіёнах, дзе вырошчваюць рыс, перш за ўсё ў Італіі і Паўднёвай Францыі.

Агульная плошча рысавых арашальных сістэм ва Украіне — каля 62 тысяч гектараў, у тым ліку ў Херсонскай вобласці — 17 тыс. га, у Адэскай вобласці — 13 тыс. га, у АР Крым — 32 тысячы гектараў[1].

Заліўныя рысавыя палі фармуюць экасістэму рыб, рэптылій, амфібій, насякомых, крабаў, птушак і дробных грызуноў. Некаторыя з іх ўжываюцца ў ежу сялянамі ў Азіі, як крыніца бялкоў (Lethocerus indicus[2], Pomacea canaliculata[3], Esanthelphusa[4]).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Інститут рису УААН
  2. Cooked Giant Water Bugs. Праверана 9 жніўня 2016.
  3. Setalaphruk, Chantita. Children's traditional ecological knowledge of wild food resources: a case study in a rural village in Northeast Thailand (En), Journal of Ethnobiology and Ethnomedicine (2007-10-15). Праверана 26 ліпеня 2016.
  4. Thai local food. Праверана 6 студзеня 2017.

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]