Заліў Старык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заліў Старык
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 109[1] м
Даўжыня 4,2 км
Шырыня 0,15 км
Плошча 0,43 км²
Даўжыня берагавой лініі 9,5 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Заліў Старык (Беларусь)
Заліў Старык
Заліў Старык
Заліў Старык (Гомельская вобласць)
Заліў Старык
Заліў Старык
Map

Залі́ў Стары́к[2][3], Залі́ў[1] — возера ў Беларусі, у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, у басейне ракі Прыпяць.

Плошча возера складае 0,43 км². Даўжыня 4,2 км, найбольшая шырыня 0,15 км, даўжыня берагавой лініі 9,5 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, вузкая, серпападобнай формы. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні ў 5 м, спадзістыя, пясчаныя. Берагі высокія, месцамі абразійныя.

У паўночнай частцы Заліў Старык злучаецца ручаём з возерам Старык, а ў час веснавога разводдзя з ракой Прыпяць.

Зноскі

  1. а б Ліст карты M-35-11. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1988 г. (руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. Морфометрические параметры озёр Гомельскойобласти // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]