Замак Вітаўта (Гродна)
Выгляд
| Замак | |
| Замак Вітаўта | |
|---|---|
| Рэшткі муроў Замку Вітаўта, рэстаўрыраваныя. У фоне злева Каложская царква, 2006 | |
| Краіна |
|
| Горад | Гродна |
| Архітэктурны стыль | готыка |
| Будаўніцтва | 1398 — ? |
Замак Вітаўта — гатычны замак з каменна-цаглянымі сценамі і пяццю вежамі, збудаваны ў Гродне Вітаўтам, у 1398 — ?, замест ранейшага згарэлага замка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1445 годзе вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык прыняў тут польскіх паслоў, якія прапаноўвалі яму польскую карону, а ў 1492 годзе памёр у замку. Быў перабудаваны ў Стары замак, рэзідэнцыю Стафана Баторыя, у 1570-х — канцы 1580-х.
Рэшткі сценаў былі раскапаны, часткова рэстаўрыраваныя ў канцы 1980-х — пач. 1990-х, зараз знаходзяцца на кансервацыі.