Перайсці да зместу

Замак Глена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Замак Глена
59°23′16″ пн. ш. 24°39′13″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата заснавання 1886
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак Глена (эст.: Glehni loss), таксама мыза Мустамяэ (эст.: Mustamäe mõis) — пабочная мыза рыцарскай мызы Елгімягі. Размешчаны на схіле ўзгорка ў Нымэ (Талін). Адрас: вуліца Вана-Мустамяэ 48. Згодна з гістарычным адміністрацыйным падзелам, мыза адносілася да Кегельскай парафіі.

Мыза заснавана Мікалаем фон Гленам у паўночнай частцы яго зямель як новая жылая рэзідэнцыя. Замак у стылі гістарызму быў спраектаваны асабіста Гленам і пабудаваны ў 1886 годзе. Замак акружаны паркам і некалькімі будынкамі: пальмавым дамком (1900—1910), абсерваторыяй (1910) і скульптурамі «Калевіпоэг» (1908) і «Цмок» (1908). Усе гэтыя збудаванні таксама былі спраектаваны самім Гленам. Цяперашні Калевіпоэг з рагамі і дубінай — гэта копія, створаная ў 1980-х гадах, стары Калевіпоэг дагэтуль ляжыць разбураным на зямлі.

Пасля эміграцыі Глена ў Германію ў 1918 годзе, замак быў закінуты і спустошаны, ад яго засталіся толькі сцены. Аднаўленне замка пачалося ў 1960-х гадах і было скончана 24 сакавіка 1977 года. Цяпер замак Глена належыць Талінскаму тэхнічнаму ўніверсітэту і выкарыстоўваецца як дом студэнцтва. У ім праводзяцца канферэнцыі, семінары, культурныя мерапрыемствы.

Замак Глена ўнесены ў Дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі.