Замак Гутэнберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Замак Гутэнберг
ням.: Burg Gutenberg
Burg Gutenberg.jpg
47°03′55″ пн. ш. 09°30′00″ у. д.HGЯO
Краіна Ліхтэнштэйн
Камуна Бальцэрс
Дата заснавання XII стагоддзе
Будаўніцтва каля 1100—каля 1200

Гутэнберг (ням.: Burg Gutenberg) — замак у Ліхтэнштэйне.

Замак размешчаны на тэрыторыі камуны Бальцэрс на ўзгорку вышынёй каля 70 м. Прыблізны час будаўніцтва замка — 11001200 гг. У 1314 годзе ён стаў уласнасцю Габсбургаў. У XV стагоддзі падчас Старой цюрыхскай вайны замак быў сур'ёзна пашкоджаны пажарам. У 1499 годзе ў замку начаваў Максіміліян I у час вайны з Канфедэрацыяй. У 1795 годзе замак зноў быў сур'ёзна пашкоджаны пажарам. Адноўлены быў толькі у 1912 годзе, у сучасным выглядзе. З 1979 года замак з'яўляецца дзяржаўнай уласнасцю.

На тэрыторыі замка часта праводзяцца культурныя мерапрыемствы. У астатні час замак закрыты для шырокага наведвання.[1][2]

Раскопкі, праведзеныя на схілах гары і двары замка, знайшлі рэшткі прадметаў Росенскай культуры.

Зноскі