Замак Лінца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Замак Лінца
Фартыфікацыі замка
Брама Фрыдрыха
Брама Рудольфа

Замак Лінца (Лінцскі замак, Лінцэр Шлос, ням.: Linzer Schloss) — сярэднявечная крэпасць у горадзе Лінц, якая стаіць на беразе Дуная.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя па часе пабудовы паўсталі, верагодна, у VIII стагоддзі. Замак упершыню згадваецца ў 799 годзе.

З 1477 года замак на працягу васьмі гадоў быў рэзідэнцыяй імператара Фрыдрыха III, які грунтоўна яго перабудаваў.

У 1600 года падчас праўлення караля Рудольфа II замак быў перабудаваны і пашыранын па праекце галандскага архітэктара Антона Муйса.

У 1800 годзе замак быў пашкоджаны моцным пажарам. У часы Напалеонаўскіх войнаў служыў лякарняй, з 1811 года выкарыстоўваўся як турма, у 1851—1945 гады — як казарма.

У 1953—1963 гады замак рэканструяваны, пасля чаго на яго тэрыторыі размясціўся Зямельны музей Верхняй Аўстрыі, экспанаты якога распавядаюць аб культуры гэтага рэгіёну.

Будынкі, якія захаваліся[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час захаваліся фрагменты сярэднявечных пабудоў — некалькі бастыёнаў, фрагменты сцен і брамы:

  • Брама Фрыдрыха — Фрыдрыхстор (ням.: Friedrichstor), пабудаваная ў XV стагоддзі. На браме Фрыдрыхсдор высечана герб Фрыдрыха і дэвіз-анаграмы A.E.I.O.U. (de:A.E.I.O.U.).
  • Брама Рудольфа — Рудальфстор (ням.: Rudolfstor), пабудаваная ў 1600 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]