Замак Морыцбург
| Замак | |
| Замак Морыцбург | |
|---|---|
| ням.: Schloss Moritzburg | |
| | |
| 51°10′02″ пн. ш. 13°40′46″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | Морыцбург, Саксонія |
| Архітэктурны стыль | рэнесанс, цяпер — барока |
| Архітэктар | Матэвуш Даніэль Пёпельман |
| Заснавальнік | Герцаг Морыц |
| Дата заснавання | 1542 |
| Будаўніцтва | 1542—1546 гады |
| Сайт | schloss-moritzburg.de |
Замак Морыцбург (ням.: Schloss Moritzburg) — загарадная рэзідэнцыя саксонскіх курфюрстаў дому Ветынаў, размешчаная ў горадзе Морыцбург, за 14 км ад Дрэздэна.
Замак носіць імя курфюрста Морыца Саксонскага, які ў 1542-46 гг. пабудаваў загарадны дом, дзе спачываў з прыдворнымі пасля паляўнічых забаў. У 1661-71 гг. па праекце В. К. фон Кленгельса да замка была прыбудавана барочная капліца.
Курфюрст Аўгуст Моцны загадаў капітальна перабудаваць замак, прыстасаваўшы яго да густаў XVIII стагоддзя, што і было ажыццёўлена ў 1723-33 гг. пад назіраннем прыдворнага архітэктара М. Пёпельмана. Пазней угоддзі вакол замка ўпрыгожыліся вытанчанымі павільёнамі — такімі, як Фазанавая хатка (1769—82).
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Замак Морыцбург быў адным з тых месцаў, дзе ў 1973 годзе здымаўся фільм Тры арэшкі для Папялушкі.
- Замак на старадаўняй замалёўцы
- Сажалка вакол замка
- Алея перад замкам
- Фазанавы дамок Аўгуста II
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак Морыцбург
