Замак Нагоя
| Замак | |
| Замак Нагоя | |
|---|---|
| 名古屋城 | |
| Галоўная вежа замка Нагоя | |
| 35°11′08″ пн. ш. 136°53′55″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Нагоя |
| Заснавальнік | Такугава Іэясу |
| Дата заснавання | 1525 |
| Будаўніцтва | 1610—1612 гады |
| Матэрыял | камень[d] |
| Стан | рэканструяваны |
| Сайт | nagoyajo.naka.nagoya.jp |
За́мак Наго́я (яп.: 名古屋城) — старажытны японскі замак, размешчаны ў цэнтры горада Нагоя (прэфектура Айты, Японія).
Пабудаваны ў 1612 годзе як галоўны замак галінкі роду сёгунаў Такугава з правінцыі Авары. Да 1871 года служыў палітыка-адміністрацыйным цэнтрам княства Авары. У 1872—1930 гадах знаходзіўся пад кіраваннем урада Японскай імперыі, пасля чаго перайшоў ва ўласнасць горада Нагоя. Да 1945 года знаходзіўся ў спісе Нацыянальных скарбаў Японіі, аднак быў разбураны авіяцыяй ЗША падчас Другой сусветнай вайны. Часткова адбудаваны ў 1959 годзе з жалезабетону на ахвяраванні жыхароў горада Нагоя.
Замак Нагоя адносіцца да раўнінным замкам. Складаецца з пяці ўзроўняў і сямі паверхаў, унутры замка дзейнічае музей гісторыі горада Нагоя. Для аріхтэктурнага аблічча замка характэрны тыповыя рысы архітэктуры перыяду Адзуці-Мамаяма.[1]
Сёння служыць музеем і сімвалам Нагоі. Унесены ў спіс нацыянальных гістарычных помнікаў Японіі.
Зноскі
- ↑ Артыкул «Пад аховай залатых дэльфінаў» Архівавана 30 красавіка 2005. на сайце «Японія сёння»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак Нагоя- (яп.) Афіцыйны сайт замка Архівавана 12 сакавіка 2008.
- (яп.) 400-летняя гісторыя Нагойскага замка
- Г. Б. Брылевский Японские замки — история и современность
