Замак Орлік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Замак
Орлік
чэшск.: Orlik
Orlík 7.jpg
49°30′47″ пн. ш. 14°10′14″ у. д.HGЯO
Краіна Чэхія
Месцазнаходжанне Паўднёвачэшскі край
Каардынаты 49°30′46,80″ пн. ш. 14°10′13,50″ у. д.HGЯO
Архітэктурны стыль Неаготыка
Архітэктар Bernhard Grueber[d]
Будаўніцтва XIII стагоддзе—???
Асноўныя
даты
1508Перабудаваны ў стылі
Рэнесанс пасля пажару

1575дабудаваны верхні паверх
1620перайшоў ва ўласнасць
роду Эгенбергаў

1719атрыманы ў спадчыну
князем А. Ф. Шварцэнбергам

1918нацыяналізаваны
1989вернуты ўладальнікам

Сайт Афіцыйны сайт

За́мак О́рлік (чэшск.: Orlik, ням.: Burg Worlik) — знаходзіцца на рацэ Влтаве ў раёне Пісек Паўднёвачэшскага краю. Размешчаны на мысе, які глыбока ўразаецца ў воды Орліцкага вадасховішча на рацэ Влтаве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Замак быў закладзены ў 13 ст. пад канец праўлення чэшскага караля Пржэмысла Отакара II як невялікая каралеўская крэпасць для аховы броду цераз Влтаву. У той час пераправа цераз Влтаву з выкарыстаннем броду з'яўлялася платнай і абкладалася каралеўскай пошлінай, таму замак Орлік быў увасабленнем магутнасці каралеўскай улады.

Першапачаткова гэта быў невялікі аднапавярховы будынак. Пры археалагічных раскопках ў 2000 годзе ва ўнутраным двары замка былі выяўлены фрагменты паселішча, якія датуюцца другой палавінай XIII стагоддзя. Самае позняе ў пачатку XIV стагоддзя была ўзведзена крапасная сцяна, пазней дабудаваная з боку паўночна-заходняга крыла замка. У гэты перыяд пабудовы замка складаліся з паўднёва-заходняй жылой часткі і галоўнай крапасной вежы дыяметрам каля 10 метраў, размешчанай па цэнтры заходняй сцяны. Вежа служыла для кантролю пад'ездаў да замка. У гэты ж перыяд каля паўднёвай сцяны замка была ўзведзена капэла, а таксама паляўнічая зала.

Да XVI стагоддзя замак пастаянна дабудоўваўся. У пачатку XVI стагоддзя (у 1508 годзе) Орлік перажыў вялікі пажар. Аднаўленне замка ажыццяўлялася ў стылі Адраджэння. Праз некалькі гадоў пасля гэтага замак з дазволу караля перайшоў у спадчыннае валоданне дваранскага роду Швамберкаў. У гэты час пачалася актыўная рэканструкцыя і дабудоўванне замка, змяніўся таксама і яго інтэр'ер. У 1575 годзе замак стаў вышэй на 1 паверх. Пасля 1620 года, калі ўся маёмасць Швамберкаў была канфіскавана, замак Орлік перайшоў ва ўласнасць роду Эгенбергаў. У 1719 годзе Орлік атрымаў у спадчыну ад сваёй цёткі князь Адам Франц цу Шварцэнберг.

Пасля стварэння Чэхаславацкай рэспублікі маёмасць Шварцэнбергаў, уключаючы замак Орлік, была канфіскавана, а пасля «аксамітнай рэвалюцыі» вернута дваранскаму роду Шварцэнбергаў, якому замак належыць і цяпер.

Пасля будаўніцтва Орліцкай плаціны на Влтаве замак некалькі страціў сваю веліч. Першапачаткова, абнесены зубчастай сцяной замак стаяў на краі скалы. Цяпер жа, воды ракі, падняўшыся на некалькі дзясяткаў метраў і затапіўшы навакольныя нізіны, ушчыльную наблізіліся да падножжа замка.

У замку[правіць | правіць зыходнік]

Замак адкрыты для турыстаў, у ім прадстаўлены калекцыі зброі і ўзнагарод роду Шварцэнбергаў, падсвечнікі і посуд XV—XVII стагоддзяў, старадаўнія кнігі. Адным з самых каштоўных аб'ектаў старадаўняй бібліятэкі з'яўляецца камплект з 4 кніг, які існуе ў свеце ўсяго яшчэ ў трох экзэмплярах і называецца «Le Musée Français» («Музеі Францыі»)[1].

Інтэр'ер замка аформлены ў стылях ампір, рамантызм і новая готыка.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Южная Чехия. — Ческе Будеёвице, 2002.