Замак Страканіцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Замак Страканіцы
Hrad Strakonice
Від на замак
Від на замак
49°15′30″ пн. ш. 13°54′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Горад Страканіцы
Архітэктурны стыль готыка, барока
Заснавальнік Бавар I са Страканіцаў
Дата заснавання 1220
Будаўніцтва 12201280 гады
Статус Нацыянальны помнік культуры ЧР
№ 196 NP
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак Страканіцы (чэшск.: Strakonice) — гатычны замак XIII стагоддзя ў горадзе Страканіцы Паўднёвачэшскага края, адзін з найстарэйшых у Чэхіі. Замак размешчаны на ўзгорку ля зліцця рэк Отава і Волінька. На працягу працяглага часу замак служыў рэзідэнцыяй Вялікага прыёра Ордэна іаанітаў. У 1995 годзе абвешчаны нацыянальным помнікам культуры Чэшскай Рэспублікі.

Палац ва ўнутраным двары замка.
Від з поўдня: вежа Еленка і касцёл Святога Пракопа.

Замак быў заснаваны ў 1220 годзе звікаўскім бургграфам і крыжаком Баварам I з дваранскага роду Бавараў са Страканіцаў.

Замак будаваўся ў некалькі этапаў: пры Бавары I (пам. 1260) былі ўзведзены каменныя сцены, пракапаны глыбокі роў з паўднёвай і заходняй бакоў замка, збудавана заходняя частка касцёла з вежай, пабудаваны клуатр і палац з капітульнай залай. Бавар II са Страканіцаў у 12601280 гадах пабудаваў 35-мятровую вежу Румпаль[1] і новы палац, а таксама пашырыў клуатр. Напачатку XIV стагоддзя Бавар III са Страканіцаў перабудаваў заходнія ўмацаванні замка і вежу Румпаль.

У 1243 годзе Бавар I ахвяраваў усходнюю палову замка рыцарам-іаанітам (гаспітальерам), якія заснавалі тут сваё комтурства. У 1402 годзе гаспітальеры выкупілі ўвесь замак, які ў 1421 годзе стаў рэзідэнцыяй Вялікага прыёра Ордэна гаспітальераў у Чэхіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]