Замак Тоампеа
Замак | |
Замак Тоампеа Toompea loss | |
![]() Замак Тоампеа | |
59°26′08″ пн. ш. 24°44′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Эстонія |
Горад | Талін |
Дата заснавання | XIII |
Будаўніцтва | XIII—XIV |
| |
![]() |
Замак Тоампеа або Вышгарадскі замак (эст.: Toompea loss, ням.: Schloss Reval — Рэвельская крэпасць) — сярэднявечная крэпасць на аднайменным узгорку ў цэнтры Таліна. З'яўляецца адным з найстарэйшых і найбуйнейшых архітэктурных комплексаў Эстоніі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Папярэдніца цяперашняй крэпасці (замка) Тоампеа была пабудавана ў 30-я гады XIII ст. у паўднёва-заходняй частцы ўзгорка Ордэнам мечаносцаў. У 1238—1345 гг. яна была ўдасканалена датчанамі. Пасля 1345 года, калі Талін перайшоў ад датчан у валоданне Лівонскага ордэна, пачалася сур'ёзная перабудова. Цэнтральная частка крэпасці была ператворана ў трохпавярховы будынак канвента з унутраным дворыкам, былі пабудаваныя абарончыя сцены і ўзведзены вежы. У канцы сярэдніх стагоддзяў крэпасць Тоампеа была магутным абарончым збудаваннем з чатырма стройнымі вежамі. У цяперашні час у сваёй пачатковай вышыні толькі адна з іх — 45-метровая вежа «Доўгі Герман», пабудаваная ў канцы XIV стагоддзя. Сваёй назвай яна абавязана герою сярэднявечных легенд Lange Hermann, што ў перакладзе з нямецкага азначае «Доўгі воін» або «Правадыр». У той час падобнай чынам называлі самыя магутныя і добра ўмацаваныя крапасныя вежы.

Дзякуючы таму, што крэпасць размешчана на ўзгорку вышынёй амаль 40 м, Талін атрымаў свой магутны сілуэт, які быў (і цяпер застаецца) адным з найвялікшых у Паўночнай Еўропе.
У 60-70-я гг. XVI ст. крэпасць пацярпела падчас Лівонскай вайны, пасля чаго яна доўгія гады была занядбана. Крэпасць пачалі прыводзіць у парадак у 60-я гады XVIII ст. — усходні бок быў перабудаваны ў будынак губернскага ўпраўлення ў стылі барока па праекце архітэктара Іагана Шульца. У XIX ст. сярэднявечны будынак канвента быў перабудаваны пад турму, якую спалілі падчас рэвалюцыі 1917 года.
У пачатку 20-х гадоў XX ст. руіны будынкі канвента знеслі, на іх месцы пабудаваны будынак парламента. У 20-30-я гадах XX ст. быў наведзены парадак і ў іншых частках палацавага комплексу. Іх прыстасавалі для патрэб Урада Эстонскай Рэспублікі.
У сярэднявечным выглядзе захаваліся толькі стромкая заходняя частка замка Тоампеа з трыма вежамі. На Доўгім Германа лунае сіне-чорна-белы нацыянальны сцяг Эстонскай Рэспублікі, дзякуючы чаму вежа ператварылася ў адзін з сімвалаў Эстоніі. Усходні і паўднёвы бок палаца, а таксама ўся будынкі былі пабудаваны ў XVIII—XX стст. Сёння ўвесь палац знаходзіцца ў падпарадкаванні парламенту Эстонскай Рэспублікі — Рыйгікогу.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Рыйгікогу
- Гісторыя і архітэктура Замка Тоампеа(руск.)
- Старонка пра замак Toompea на сайце Віртуальных прагулак VirtualGuide.ru
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра замак ці крэпасць. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|