Замак Чэскі-Штэрнберк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Чэскі-Штэрнберк
Český Šternberk
Замак Чэскі Штэрнберк
Замак Чэскі Штэрнберк
49°48′54″ пн. ш. 14°55′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Месцазнаходжанне Чэскі-Штэрнберк
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Заснавальнік Здзеслаў з Дзівішава
Дата заснавання 1241
Асноўныя даты

1949нацыяналізаваны

1992вернуты ўладальнікам
Стан Адкрыты
Сайт hradceskysternberk.cz (чэшск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Замак ноччу
Генеалагічнае дрэва Штэрнбергаў

Чэскі-Штэрнберк, Чэскі-Штэрнберг, Чэшскі Штэрнберг (чэшск.: Český Šteenberk hrad, ням.: Bömisch Sterberg — Багемскі Штэрнберг) — замак у самым цэнтры Чэхіі, каля Бенешава. Замак (град) быў заснаваны ў 1241 годзе Здзеславам з Дзівішава (з роду Штэрнберкаў), дзякуючы гербу якіх замак пазней атрымаў сваю назву: Stern — па-нямецку — зорка (Штэрнберкі мелі на гербе васьміканцовую зорку), berg — пагорак. Пазней і род сталі называць па імяні іх родавага замку[1]. З моманта заснавання замак належаў толькі роду Штэрнберкаў. Цяперашні ўладальнік замка жыве там разам са сваёй сям'ёй.

Замак Чэскі-Штэрнберк знаходзіцца на скале, знізу працякае рака Сазава. Першапачаткова выгляд замка быў гатычным. У XIV—XV стагоддзях, замак, які знаходзіцца на вяршыні скалы і абаронены дзьвумя магутнымі вежамі з паўночнага і паўднёвага бакоў, а таксама ракой і глубокім ровам, з'яўляўся моцным абарончым умацаваннем і лічыўся непрыступным[2]. У перыяд гусіцкіх войнаў замак, уладальнік якога, пан Здэнэк Конапішценьскі з Штэрнберга быў праціўнікам караля Іржы з Подзебрадаў і адкрыта выступаў супраць яго, быў падвергнуты аблозе каралеўскіх войскаў і быў разрабаваны ў 1467 годзе. Пасля гэтага абарончая сістэма замка была ўдасканалена за кошт будаўніцтва ў 1480 годзе новай вежы, умацаванні якой захавалісь да нашага часу (пачатак XXI стагоддзя) амаль без змен, акрамя гэтага быў паглыблены замкавы роў. Пад уплывам моды ў XVIII стагоддзі замак быў перабудаваны ў стылі барока, а інтэр'ер быў упрыгожаны ляпнінай і роспісамі італьянскага майстра Карла Брэнтана. Асабліва славяцца барочныя роспісы Рыцарскага і Залатога салонаў. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя замак быў рэканструяваны па праекту венскага архітэктара К. Кайсера ў стылі рамантызму, у гэты ж час быў разбіты парк.

У 1949 годзе замак быў нацыяналізаваны і стаў уластнасцю Чэхаславацкай рэспублікі, а ў 1992 годзе вернуты ўладальнікам з рода Штэрнберк. Гэта рэдкі выпадак, калі ўрад вярнуў уластнасць былому гаспадару. У 1990-ыя гады ў Чэхіі быў прыняты закон аб дэнацыяналізацыі, якая аднак магчыма, толькі калі былыя ўладальнікі не супрацоўнічалі з нямецка-фашысцкімі акупантамі. У перыяд нямецкай акупацыі, князь Штэрнберг які валодаў замкам, не прыняў прапановы супрацоўнічаць з нацыстамі. Ён скінуў з лествіцы прадстаўніка гестапа, узброіў сваіх слуг і сыйшоў у горы, дзе вёў партызанскую дзейнасць. Пасля вызвалення Чэхіі князь быў зняволены савецкай контрразведкай, але вызвалены па хадатайніцтву мясцовых жыхароў.

Цяпер замак з'яўляецца турстычнай славутасцю, экскурсіі па замку адбываюцца круглы год[3].

У замке выстаўлены творы жывапісу італьянскіх і галандскіх майстроў, калекцыя старых гадзіннікаў, вялікая калекцыя гравюраў XVII стагоддзя, калекцыя гістарычнай зброі XVII і XVIII стагоддзя, а таксама мэбля XVIII стагоддзя ў стылі ракако. вырабы з фарфору, срэбны посуд, кнігі, паляўнічыя трафеі.

У замку жыў значны дзеяч чэшскага адраджэння — князь Кашпар Штэрнберк.

У некалькіх дзясятках метраў на поўдзень ад замка, на ўзвышшы, знаходзіцца так званая Гладаморня — паўднёвы перадзамкавы басціён — частка складанай фарыфікацыйнай сістэмы, пабудаванай на мяжы XVXVI стагоддзяў. Развіццё ў канцы XIV стагоддзя агнястрэльнай зброі, перш за ўсё артылерыі, аслабіла абараназдольнасць замка, пабудаванага ў XIII стагоддзі. Вынікам гэтых змен стаў захоп замка ў 1467 годзе войскамі караля Іржы з Подзебрадаў. Будаўніцтва Гладаморні было вымушанай мерай у сувязі з неабходнасцю абараніць паўднёвы ўзгорак каля града. Вежа мае моцна завостраную форму, накіраваную да поўдня, найбольш небяспечнага накірунку. Вострая грань зроблена дзяля таго, каб варожыя ядры як бы адскоквалі ў бок, не робячы сур'ёзных пашкоджанняў вежы. Вежа мае тры паверхі: ніжні для захоўвання прадуктаў і пораху, сярэдні дзе маецца сістэма байніц для лёгкіх арудзій і верхні — адкрытая назіральная пляцоўка[4].

Галерэя інтэр'ераў замка[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гісторыя замка(недаступная спасылка)
  2. Замок Чешский Штернберк(недаступная спасылка)
  3. Час працы экспазіцыі Архівавана 5 сакавіка 2016.
  4. Замак

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]