Замастоцкі сельсавет (Мінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замастоцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Замасточча
Дата ўтварэння 24 верасня 1926
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Замасто́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Замасточча.

Утвораны 24 верасня 1926 года як Замастоцкі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна. 25 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Мінска. З 26 мая 1935 года сельсавет у складзе Мінскага раёна БССР. 23 жніўня 1937 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет[1]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Абчацкага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб рэарганізацыі Ляхавіцкага, Паланевіцкага, Замастоцкага і Каралішчанскага нацыянальна-польскіх сельсоветаў Менскага раёна ў беларускія сельсоветы ад 23 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.