Перайсці да зместу

Замах на Хасана Шэйха Махмуда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замах на Хасана Шэйха Махмуда
Месца нападу
Самалі Магадыша, Самалі
Мэта нападу Хасан Шэйх Махмуд
Дата 18 сакавіка 2025
Зброя бомба
Загінулыя 10
Параненыя 20
Арганізатары Аш-Шабааб

18 сакавіка 2025 года групоўкай «Аш-Шабааб» здзейснена спроба замаху на прэзідэнта Самалі Хасана Шэйха Махмуда[1][2][3].

«Аль-Шабааб» — джыхадзісцкая групоўка і саюзнік Аль-Каіды. Яе баевікі ўжо тройчы спрабавалі забіць Хасана Шэйха Махмуда ў 2012[4], 2013[5] і 2014[6] гадах.

20 лютага 2025 года групоўка «Аш-Шабааб» пачала наступальную аперацыю «Рамадан» у рэгіёне Хіршабел. Адной з мэт джыхадзістаў стала сталіца Самалі Магадыша[7][8]. Ісламісты на працягу першага дня наступлення захапілі больш за 15 гарадоў і вёсак у рэгіёнах Сярэдні Шабел, Хіран і Ніжні Шабел[7].

7 сакавіка амерыканскае пасольства ў Магадыша выпусціла папярэджанне аб патэнцыйных тэрактах з боку «Аш-Шабааб»[9][10][11]. Самалійскія ўлады падверглі сумневу падобную інфармацыю. Прэзідэнт Махмуд абвінаваціў Злучаныя Штаты ў распаўсюдзе «фальшывых папярэджанняў»[12].

11 сакавіка шасцёра джыхадзістаў уварваліся ў гатэль «Каір» у Беледвейне. У ходзе атакі больш за 21 чалавек былі забітыя, у тым ліку ўсе шасцёра нападнікаў[13].

18 сакавіка прэзідэнт Махмуд накіроўваўся ў аэрапорт Магадыша, адкуль кіраўнік дзяржавы меркаваў вылецець на перадавую. Калі аўтамабіль лідара краіны праязджаў праз КПП каля прэзідэнцкага комплекса Віла Самалі, ля яго выбухнула бомба[14], закладзеная на абочыне дарогі[15].

У выніку выбуху загінулі па меншай меры 10 чалавек (сем супрацоўнікаў службы бяспекі і трое мірных жыхароў), яшчэ 20 атрымалі раненні[16]. Сярод ахвяр быў 31-гадовы журналіст радыё Risaala Махамед Абукар Дабаашэ[17]. Сам прэзідэнт не пацярпеў[1].

Выбух нанёс сур’ёзныя пашкоджанні суседняму будынку і моцна пашкодзіў аўтамабіль калоны бяспекі[18]. 22 журналісты, якія паведамлялі пра атаку з радыёстанцыі Risaala Media, якая была ненадоўга закрытая ўрадам, былі затрыманыя паліцыяй[15].

Амаль адразу адказнасць за замах узялі на сябе баевікі «Аш-Шабааб»[16].

Міністэрства інфармацыі Самалі апублікавала заяву, назваўшы напад «баязлівым актам адчаю»[19].

Былы прэзідэнт Шарыф Шэйх Ахмед, былы прэм’ер-міністр Абдзі Фарах Шырдан, дэпутат Абдулахі Хашы Абіб і міністр унутраных спраў Пунтленда Абдзі Фарах Саід Джуха асудзілі напад[20].

Самалійскі сіндыкат журналістаў асудзіў тэракт, назваўшы яго «баязлівым нападам» і выказаўшы спачуванні сям’і загінулага калегі Дабашэ[21].

Напад асудзілі Украіна, Вялікабрытанія[20], Саудаўская Аравія[22], Егіпет[23], ЗША[24], Кувейт, Іарданія, Дзяржава Палесціна, Катар, Ліга арабскіх дзяржаў[25], ААН[26] і Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва[27].

  1. а б Somali militants target presidential convoy in bomb attack, president safe. Reuters (18 сакавіка 2025). Праверана 18 сакавіка 2025.
  2. Dalmar. President Hassan Sheikh Survives Assassination After Downplaying Al-Shabab Threat (англ.). Somali News in English | The Somali Digest (18 сакавіка 2025). Праверана 18 сакавіка 2025.
  3. Jimoh. Al-Shabaab Claim Bombing on Somali Presidential Convoy Route (англ.) (18 сакавіка 2025). Праверана 18 сакавіка 2025.
  4. Al-Shabab claims attack (англ.). Al Jazeera (13 верасня 2012). Праверана 18 сакавіка 2025.
  5. Somali President Unhurt in Bomb Attack (англ.). Voice of America (3 верасня 2013). Праверана 18 сакавіка 2025.
  6. Somali president undeterred by mortar (англ.). DW (11 кастрычніка 2014). Праверана 18 сакавіка 2025.
  7. а б Dr. Xiddig. Al-Shabaab Militants Overrun South Somalia, Eye Mogadishu in 'Ramadan' Offensive (англ.). Idil News (7 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2025. Праверана 11 сакавіка 2025.
  8. At least 6 killed in a militant attack on a hotel in Somalia (англ.). AP News (11 сакавіка 2025). Праверана 11 сакавіка 2025.
  9. US warns of imminent Shabaab attack in Mogadishu (англ.). The EastAfrican (5 сакавіка 2025). Праверана 6 сакавіка 2025.
  10. US Embassy in Somalia warns of imminent terror threats – Africa – World. Ahram Online. Праверана 6 сакавіка 2025.
  11. Molyneaux. Major airlines cancel Mogadishu flights after US warning (англ.). www.aerotime.aero (6 сакавіка 2025). Праверана 6 сакавіка 2025.
  12. Jama. Somali President Dismisses U.S. Security Warning as 'Foreign Propaganda' (англ.). Somali News in English | The Somali Digest (7 сакавіка 2025). Праверана 18 сакавіка 2025.
  13. Faruk. Somali forces end a 24-hour siege by al-Shabab militants on a hotel, leaving all fighters dead (англ.). Associated Press (12 сакавіка 2025). Праверана 19 сакавіка 2025.
  14. Somali president survives al-Shabaab assassination attempt, officials say (англ.). Anadolu Agency (18 сакавіка 2025). Праверана 18 сакавіка 2025.
  15. а б Somalia's President Narrowly Escapes Al-Shabaab Bomb Attack; Media Station Briefly Shutdown, Dozen Journalists Arrested(англ.). Horn Observer. 18 сакавіка 2025. Праверана 18 сакавіка 2025.
  16. а б Qoobey. Mogadishu: Hassan Sheikh Mohamud Survived Assassination Attempted by Al-Shabaab (англ.). Idil News (18 сакавіка 2025). Праверана 18 сакавіка 2025.
  17. Somali Journalist Mohamed Abukar Dabaashe Killed in Al-Shabaab Bomb Attack in Mogadishu(англ.). Horn Observer. 18 сакавіка 2025. Праверана 18 сакавіка 2025.
  18. Somalia's president narrowly escapes assassination attempt, travels to frontlines(англ.). Somali Guardian. 18 сакавіка 2025. Праверана 18 сакавіка 2025.
  19. Faruk, Omar (18 сакавіка 2025). A roadside bomb in Mogadishu targeted the president's convoy, Somalian government says. Associated Press. Праверана 18 сакавіка 2025.
  20. а б 𝕯𝖗. 𝐗𝐈𝐃𝐃𝐈𝐆. Al-Shabaab IED Bombing Targets Somali President's Convoy, Kills more than 10 Including Journalist (англ.). Idil News (19 сакавіка 2025). Праверана 19 сакавіка 2025.
  21. Somali journalist Mohamed Abukar Dabaashe killed in Al-Shabaab bomb attack in Mogadishu | Somali Journalists Syndicate (англ.) (18 сакавіка 2025). Праверана 19 сакавіка 2025.
  22. Saudi Arabia condemns attempted assassination of Somali president (англ.). Arab News (19 сакавіка 2025). Праверана 19 сакавіка 2025.
  23. Egypt condemns terrorist attack on Somali President convoy. Al-Ahram (19 сакавіка 2025). Праверана 19 сакавіка 2025.
  24. Dowladda Mareykanka oo cambaareysay weerarkii lagu qaaday gawaaridii galbineysay Madaxweynaha Soomaaliya. Hiiraan Online. Праверана 21 сакавіка 2025.
  25. Arab countries condemn assassination attempt on Somali president. www.aa.com.tr (20 сакавіка 2025). Праверана 20 сакавіка 2025.
  26. Faruk. A roadside bomb in Mogadishu targeted the president's convoy, Somalian government says (англ.). ABC News. Праверана 19 сакавіка 2025.
  27. Iyad, Nabolsi; Abu Shamala, Rania (20 сакавіка 2025). Arab countries condemn assassination attempt on Somali president. www.aa.com.tr. Праверана 20 сакавіка 2025.