Замежныя найміты ў Лівіі
Замежныя найміты ў Лівіі — узброеныя фарміраванні, якія меркавана ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на абодвух баках у грамадзянскай вайне ў Лівіі.
На баку лівійскіх паўстанцаў
[правіць | правіць зыходнік]На баку Пераходнага Нацыянальнага Савета па некаторых даных ваяваў даволі стракаты кантынгент наймітаў з сярэднеазіяцкіх краін, у першую чаргу з Афганістана, Бангладэш, Таджыкістана, Ірака і Емена[1] і Пакістана, а таксама з Катара, ААЭ, Лівана, Іарданіі і Заходняй Еўропы.
23 жніўня Мухамад Кадафі ў тэлефоннай размове з Кірсанам Ілюмжынавым паведаміў, што верным ім сілам у Трыпалі супрацьстаяць не паўстанцы, а падраздзяленні НАТА і найміты[2]. Пачынаючы з 23 жніўня аб удзеле ў грамадзянскай вайне ў Лівіі Асаблівай паветранай службы (SAS) пісалі брытанскія газеты — The Guardian[3] (каардынацыя нападаў паўстанцаў), Daily Telegraph[4][5] (паляванне на Кадафі).
26 кастрычніка начальнік генеральнага штаба ўзброеных сіл Катара Хамад бен Алі аль-Атыя ў г. Доха, дзе праходзіла сустрэча начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у Лівіі, афіцыйна прызнаў удзел сотняў катарскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях на баку ваенізаваных фармаванняў Пераходнага нацыянальнага савета (ПНС) Лівіі, што супярэчыла мандату ААН, выдадзенаму кааліцыі ў сакавіку 2011 г.[6][7][8]
На баку ўрада Лівіі
[правіць | правіць зыходнік]Найміты, як мяркуецца, што ваявалі на баку лівійскага лідара Муамара Кадафі, былі пераважна з краін Чорнай Афрыкі (Ліберыя, Эрытрэя, Мазамбік, Лесота, Гамбія, Судан, Танзанія, Бенін, Тога, Маўрытанія, Самалі, Камерун, ЦАР, Ангола, Чад, Гвінея, Нігерыя, Кот-д’Івуар)[9]. Яны не ведалі мясцовай арабскай мовы і часцей за ўсё гаварылі на англійскай або французскай[10][11]. Дакладны ці хаця б прыблізны лік колькасці наймітаў з афрыканскіх краін, якія прыбылі на тэрыторыю Лівіі для вядзення вайны, невядомы. Была інфармацыя і аб наёмніках з Алжыра, Афганістана, Шры-Ланкі, Украіны, Сербіі, Румыніі і нават Расіі і Беларусі, якія змагаліся на баку Кадафі[10][11].
Вядома, што Кадафі не давяраў уласнай арміі, таму ў процівагу ёй у Лівіі былі створаны альтэрнатыўныя ўзброеныя сілы — кацібы — асабістая гвардыя Кадафі, якая фарміравалася за кошт муртазакаў (наймітаў, пераважна з Чада). Кожнай кацібай кіраваў сваяк Кадафі. Калі воінскія часці дыслакаваліся за межамі гарадоў, то кацібы заўсёды раскватараваны ў гарадской мяжы, як правіла — у цэнтры. Менавіта гэтыя часці былі апорай законнай улады, і менавіта найміты ў самым пачатку рэвалюцыі адкрылі агонь на паражэнне па дэманстрантах, тады яшчэ бяззбройных[12][13][14].
Пасля 22 лютага, калі кіраўнік МУС Абдула Фатах Юнес перайшоў на бок мяцежнікаў, галоўнымі ворагамі паўстанцаў былі абвешчаны найміты. Яшчэ 20 лютага паведамлялася пра зверствы наймітаў у Бенгазі, дзе былі ўжыты нажы і буйнакаліберная зброя[15]. Пасля таго, як рэвалюцыянеры ўзялі пад кантроль Бенгазі 24 лютага, паступілі паведамленні аб расправах над наёмнікамі з афрыканскіх і арабскіх краін з боку «народных дружын»[16].
25 лютага паведамлялася, што найміты расстрэльваюць дэманстрантаў з усходняга прыгарада Трыпалі[17].
Як паведаміла міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch», ёй не ўдалося знайсці ніводнага пацверджання выкарыстання наймітаў у канфлікце. З некалькіх соцень чалавек, затрыманых на ўсходзе краіны па абвінавачванні ў наймніцтву, усе апынуліся альбо замежнымі рабочымі, альбо салдатамі ўрадавых войскаў[18].
Тым не менш, асобныя відэаматэрыялы, нягледзячы на іх сумніўнасць, могуць сведчыць аб наяўнасці наймітаў у Лівіі. Самым першым сведчаннем на карысць версіі прымянення наймітаў уладамі стала відэа, на якім замежнікі ўжывалі гвалт у адносінах да людзей на вуліцы ў Бенгазі[19].[20].
Беларускія найміты
[правіць | правіць зыходнік]У канцы лютага ў заходніх СМІ з’явілася інфармацыя, што ў падаўленні вулічных беспарадкаў прымалі ўдзел беларускія найміты[21]. Пазней, у красавіку, інфармацыю аб прысутнасці наймітаў з Беларусі апублікавала «Камсамольская праўда». Выданне таксама павеламляла, што сур’ёзную дапамогу аказваюць беларускія ваенныя спецыялісты, чыя прысутнасць у Лівіі дапамагла Кадафі ў першыя месяцы вайны павялічыць мабільнасць войскаў, прадпрымаць паспяховыя контратакі і нават зберагчы значныя сілы і рэсурсы ад авіяўдараў НАТА. Таксама яны займаліся эксплуатацыяй некаторай армейскай тэхнікі. Паводле інфармацыі ад «Камсамольскай праўды», у Лівіі падчас грамадзянскай вайны знаходзіліся некалькі сотняў ваенных саветнікаў і наймітаў з Беларусі[11].
Выданню ўдалося датэлефанавацца да аднаго з меркаваных наймітаў па імені Міхаіл, які знаходзіўся ў Лівіі ўжо больш за год. Паводле яго слоў, зарплата замежнікаў складала амаль 3000 долараў у месяц. Міхаіл таксама адзначыў, што ў Лівіі некалькі сотняў вайсковых спецыялістаў з Беларусі. Яны не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць паўстанцаў, але ўвесь час знаходзяцца на баявых пазіцыях. Многія служылі яшчэ ў Афганістане і праходзілі падрыхтоўку на расійскіх базах спецназа. Таксама «Камсамольская праўда» згадала нейкую кантору з Мінска, якая нібыта прапануе работу за мяжой для адстаўных вайскоўцаў.
У верасні прадстаўнікі ПНС заявілі, што ў іх ёсць інфармацыя аб удзеле беларускіх снайпераў у баявых дзеяннях на баку ўрадавых сіл[22].
Чацвёра грамадзян Беларусі (Валерый Гардзіенка, Ігар Едзімічаў, Фёдар Труфанаў[23], Вячаслаў Качура[24]) 2011 года трапілі ў палон да паўстанцаў у Трыпалі, дзе былі асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі за супрацоўніцтва з лаялістамі[25]. Пасродкам доўгіх перамоваў, удалося дамагчыся датэрміновага вызвалення беларускіх грамадзян, апошні з якіх, Качура, вярнуўся дадому ў 2018 годзе[24].
Афіцыйна беларускі ўрад адмаўляў прысутнасць беларускіх ваенных спецыялістаў і наймітаў у Лівіі падчас грамадзянскай вайны.
Пасля 2011 года
[правіць | правіць зыходнік]Пасля звяржэння ўрада М. Кадафі частка наймітаў, якія ваявалі на баку ўладаў, трапілі ў палон да Пераходнага Нацыянальнаму Савету. Усе яны былі асуджаны за «дапамаганне рэжыму», атрымаўшы ад 10 гадоў да пажыццёвага турэмнага зняволення. У прыватнасці, у маі 2012 года дваццаць чатыры замежных грамадзян з Расіі, Украіны і Беларусі прысуджаны да пазбаўлення свабоды за супрацоўніцтва з былым урадам. Аднак самі асуджаныя адмаўлялі свае сувязі з кадафістамі, запэўніваючы, што яны прыехалі для работы ў нафтавай кампаніі[25].
7 мая 2019 года войскам Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтара ўдалося збіць знішчальнік УНЗ Mirage F1 пад Трыпалі. Пілот быў узяты ў палон. Меркавана, лётчык з’яўляецца грамадзянінам Партугаліі[26].
19 мая з’явілася інтэрв’ю «Камсамольскай праўды» з генералам ЛНА Абдулсалам Хасі, які згадваў, што за войскі ўрада Сараджа ваююць замежныя найміты з Туніса, Афганістана, Судана і Емена[27].
22 мая на малдаўскім інфасайце «Блокнот» з’явіўся артыкул, у якім паведамлялася, што, як мяркуецца, на баку Сараджа ў раёне Трыпалі змагаюцца найміты з Малдовы. Сайт спасылаўся на лівійскага журналіста Фараха Альярыха, які на сваёй старонцы ў Твітары размясціў фота карабля Amazon Giurgiulesti пад малдаўскім сцягам. На борце былі БА амерыканскай вытворчасці, а таксама ўзброеныя людзі, якія магчыма з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Малдова[28].
23 верасня, падчас свайго наступлення на Эз-Завію, у горадзе Бір-Алак ЛНА, па словах аднаго з мясцовых жыхароў, сутыкнулася з чадскімі наймітамі. Вайскоўцы вымусілі наймітаў адступіць, але апошнія ў адказ пайшлі ў контатаку пры падтрымцы турэцкіх ударных беспілотнікаў. Бой доўжылася цэлы дзень, у выніку чаго хафтараўцы занялі горад. Падчас гэтага разбуранымі апынуліся мячэць і некалькі дамоў мясцовага насельніцтва[29].
У сваю чаргу, апанент Сараджа фельдмаршал Хафтар карыстаўся падтрымкай суданскіх апалчэнняў Джанджавід[30], РСР, сепаратыстаў Дарфура[31] і расійскай ПВК «Вагнер» (гл. Дзейнасць ПВК «Вагнер» у Лівіі).
Бакі актыўна прыцягвалі замежных пілотаў[32]. Іх удзел у канфлікце быў абумоўлены недахопам кадраў[33]. Лётчыкі, якія змагаліся за Сараджа, былі як правіла партугальцамі, амерыканцамі, эквадорцамі, туркамі, украінцамі, у той час у самалётах Хафтара сядзелі расіяне, егіпцяне і эміратцы[34] (гл. Авіяцыя Лівіі падчас грамадзянскай вайны).
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Афганские наемники готовят решающий штурм Бени-Валида Архівавана 8 кастрычніка 2011.
- ↑ Старший сын Каддафи утверждает, что в Триполи воюют подразделения НАТО и наемники Архівавана 27 ліпеня 2020.
- ↑ Richard Norton-Taylor.. SAS troopers help co-ordinate rebel attacks in Libya . The Guardian, 23 August 2011. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012.
- ↑ Thomas Harding, Gordon Rayner and Damien McElroy.. Libya: SAS leads hunt for Gaddafi . Daily Telegraph, 24 Aug 2011. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012.
- ↑ Richard Spencer and Ruth Sherlock.. The hunt for Gaddafi: 'even if he is in hell, we will chase him there and fight' . Daily Telegraph, 03 Sep 2011. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012.
- ↑ Росбалт. Катар признал участие своих солдат в боевых действиях в Ливии
- ↑ Интерфакс. Катар признал, что оказывал военную помощь ливийской оппозиции
- ↑ Коммерсант. Власти Катара признали участие в войне в Ливии на стороне ПНС
- ↑ Псы войны
- ↑ а б Глава ПНС: На стороне Каддафи сражаются наемники из России
- ↑ а б в правды», Комсомольская правда | Сайт «Комсомольской (2011-04-06). "На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны". KP.BY - сайт «Комсомольской правды»(руск.). Праверана 2017-10-07.(недаступная спасылка)
- ↑ Орхан Джемаль: о Ливии и войне
- ↑ Ъ-Огонек — Перестрелка вместо перестройки
- ↑ Повстанцы в Мисурате смеются над Каддафи — Известия
- ↑ Ливия: оппозиционеров убивают секретные иностранные наемники Архівавана 23 лютага 2011.//MIGnews.com ,20.02.2011 г.
- ↑ Бежавшие из Ливии египтяне рассказывают о зверствах наемников и бомбардировках // «Российская Газета», 24 февраля 2011 г.
- ↑ В Ливии наёмники открыли огонь по манифестантам//Eesti Rahvusringhääling, 25.02.2011 г.
- ↑ Black men mistaken for mercenaries
- ↑ Mercenaries in Libya
- ↑ Arab Awakening — Libya: Through the fire 14:24
- ↑ СМИ: в расправе над ливийскими повстанцами, возможно, участвуют наемники из Белоруссии
- ↑ Белорусских снайперов в Ливии не было, заявил МИД
- ↑ В Минск вернулся белорус, который провел в ливийском плену больше шести лет // Комсомольская правда, 2 февраля 2018(недаступная спасылка)
- ↑ а б Источник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск// РИА Новости, 2 февраля 2018
- ↑ а б Суд над русскими «наемниками» в Ливии возмутил Москву // RT, 5 июня 2012
- ↑ Пилот сбитого ЛНА под Триполи истребителя захвачен в плен
- ↑ Битва за Триполи: армия маршала Халифы Хафтара штурмует ливийскую столицу //Комсомольская правда, Александр Коц, 19 мая 2019(недаступная спасылка)
- ↑ Молдавские наёмники воюют в Ливии? Архівавана 24 мая 2019.
- ↑ Ливиец рассказал о сражении турецких и чадских бойцов с ЛНА Архівавана 2 сакавіка 2021.
- ↑ "1,000 Sudanese militiamen arrive in Libya". Radio Dabanga. 2019-07-25. Архівавана з арыгінала 2019-07-26. Праверана 2019-07-26.
- ↑ La rébellion tchadienne "préoccupée par la situation sécuritaire délétère" en Libye
- ↑ Great, Now There Are Two Competing Libyan Air Forces . warisboring.com (4 жніўня 2016). Праверана 10 April 2019.
- ↑ The Libyan National Army Is Running Out of Air Power . warisboring.com (17 красавіка 2017). Праверана 10 April 2019.
- ↑ "Portuguese pilot 'captured in Libya after Haftar's forces shoot down plane'". The Independent. 7 May 2019. Архівавана з арыгінала 14 June 2022. Праверана 25 May 2019.