Замкі Беларусі

Замкі Беларусі — абарончыя збудаванні, пабудаваныя на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь у XIII—XVII стагоддзях. Большасць замкаў да нашых дзён не захаваліся. Замак як тып збудавання ўяўляе сабой абарончы аб’ект, які ўяўляе сабой замкнёны комплекс абарончых, жылых і іншых спецыяльных пабудоў, выконвае рэзідэнцыяльныя і адміністрацыйна-грамадскія функцыі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Замкі будаваліся ў зручных для абароны месцах — на ўзвышшах («горныя») або ў нізінах («дольныя»), мелі рэгулярную і нерэгулярную кампазіцыю плана. На тэрыторыі Беларусі было распаўсюджана будаўніцтва драўляных замкаў (у Оршы, Радашковічах, Пінску, Гомелі, Глуску, Магілёве і іншых месцах) і каменныя (Лідскі, Крэўскі, Навагрудскі, Мірскі, Быхаўскі, Смалянскі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Заслаўскі замкі).
Першыя замкі ў Беларусі былі агульнагарадскімі княжацкімі цытадэлямі (Гродзенскі замак), некаторыя з іх мелі значныя памеры. Прыватнаўласніцкія рэзідэнцыі XVI—XVIII стагоддзяў складаліся з паасобных умацаванняў і палаца, якому адводзілася галоўная роля ў архітэктурнай кампазіцыі. Для большасці замкаў XV—XVI стагоддзяў характэрныя рысы готыкі і рэнесансу, з XVII стагоддзя назіраецца перавага барочных элементаў. У сярэдзіне XVI стагоддзя будуюцца замкі з бастыённай сістэмай умацаванняў (Заслаўскі замак, Ляхавіцкі замак). З канца XVI стагоддзя замкавае будаўніцтва паступова трансфармуецца ў палацава-замкавае (Нясвіжскі комплекс, Гальшанскі палац). Многія старыя замкі рэканструяваліся, атачаліся паркам. У канцы XVIII стагоддзя сярэднявечныя ўмацаванні замянілі крэпасці са шматкіламетровымі лініямі абароны і элементамі найноўшай фартыфікацыі.
Замкавае будаўніцтва аказвала ўплыў на архітэктуру абарончых цэркваў, касцёлаў, жылых дамоў, гарадскіх варот (Мураванкаўская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць, Камайскі касцёл).
Спіс замкаў
[правіць | правіць зыходнік]| Замак | Назва | Месца | матэрыял | Гады існавання | Стан |
|---|---|---|---|---|---|
| Аршанскі замак | Орша | мураваны замак | XIV—XVII стст. | замчышча | |
| Асабняцкі замак | Асабнякі | драўляны замак | XIII—XIV стст. | замчышча | |
| Астрашыцкі замак | Астрашыцкі Гарадок | драўляны замак | XVI—XVII стст. | не захаваўся | |
| Астрынскі замак | Астрына | драўляны замак | XII—XIII стст. | замчышча | |
| Ашмянскі замак | Ашмяны | драўляны замак | XIII—XV стст. | не захаваўся | |
| Бабінавіцкі замак | Бабінавічы | драўляны замак | XVIII ст. | замчышча | |
| Бабруйскі замак | Бабруйск | драўляны замак | XIV—XVIII ст. | разбураны ў часы Расійскай імперыі | |
| Баркулабаўскі замак | Баркулабава | драўляны замак | 1564 — XVIII ст. | замчышча | |
| Барысаўскі замак | Барысаў | драўляны, пазней мураваны турэмны замак | XIII—XVII стст. | рэшткі пазнейшага турэмнага замку | |
| Беразавецкі замак | Беразавец | драўляны замак на мураваным падмурку | пачатак XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Берасцейскі замак | Брэст | драаўляна-мураваны замак | XII—XIX стст. | не захаваўся, у 2013 годзе знойдзены рэшткі мураванай сцяны | |
| Брагінскі замак | Брагін | драўляны замак | XV—XVII стст. | не захаваўся | |
| Браслаўскі замак | Браслаў | магутны драўляны замак | XVI—XVIII стст. | замчышча | |
| Быхаўскі замак | Быхаў | мураваны замак | XVII ст. — | захаваўся, ідзе рэканструкцыя | |
| Бялыніцкі замак | Бялынічы | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Бярозавіцкі замак | Бярозавічы | драўляны замак | XIII—XVIII стст. | замчышча | |
| Варонецкі замак | Варонічы | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Ваўкавыскі замак | Ваўкавыск | драўляны замак | 1258—1656 | замчышча | |
| Віцебскія замкі | Віцебск | мураваныя замкі | XIV—XVIII стст. | захаваліся падмуркі адной вежы | |
| Вішчынскі замак | Вішчын | раннефеадальны драўляны замак | XII—XIII стст. | замчышча | |
| Воўпаўскі замак | Воўпа | драўляны замак | XV—XVII стст. | замчышча | |
| Высокаўскі замак | Высокае | муравана-земляны замак | XVII—XVIII стст. | руіны | |
| Вялікасельскі замак | Вялікае Сяло | драўляны замак | XII—XIII стст. | замчышча | |
| Вяцкі замак | Вята | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Галоўчынскі замак | Галоўчын | драўляна-мураваны замак | XIV—XVIII стст. | замчышча з руінамі | |
| Гальшанскі замак | Гальшаны | мураваны замак | XVI ст. — | руіны, ідзе рэканструкцыя | |
| Гарадзішчанскі замак (Варута) | Гарадзішча (Баранавіцкі раён) | драўляны замак | XI—XIII стст. | замчышча | |
| Гарадзішчанскі замак | Гарадзішча (Воранаўскі раён) | драўляны замак | XIV—XVII стст. | замчышча | |
| Гарадзішчанскі замак | Гарадзішча (Ляхавіцкі раён) | драўляны замак | XII—XIII стст. | замчышча | |
| Гарадоцкі замак | Гарадок | мураваны бастыённы замак | XVII ст. | замчышча | |
| Гарадоцкі замак (Маладзечанскі раён) | Гарадок (Маладзечанскі раён) | драўляны замак | XI—XVII стст. | замчышча | |
| Геранёнскі замак | Геранёны | мураваны замак | XV—XVIII стст. | руіны | |
| Глыбоцкі замак | Глыбокае | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Глускі замак | Глуск | мураваны бастыённы замак | XVI—XVIII стст. | захаваліся валы і рэшткі бастыёнаў | |
| Глуска-Пагарэльскі замак | Гарадок (Глуск Пагарэлы) | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Гомельскі замак | Гомель | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Гомльскі замак | Гомель | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Горвальскі замак | Горваль | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | замчышча | |
| Горскі замак | Горы | бастыённы замак з землянымі ўмацаваннямі | XVI—XVIII стст. | замчышча | |
| Гродзенскі Новы замак | Гродна | мураваны палац | XVIII ст. — | захаваўся | |
| Гродзенскі Стары замак | Гродна | мураваны замак | XI ст. — | захаваўся, ідзе рэканструкцыя | |
| Грэскі замак | Грэск | драўляны замак | XVI—XVII стст. | не захаваўся | |
| Давыд-Гарадоцкі замак | Давыд-Гарадок | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | замчышча | |
| Дзісенскі замак | Дзісна | магутны драўляны замак | XIV—XVIII стст. | замчышча | |
| Дом-крэпасць Нонхартаў | Глуск | мураваны дом-крэпасць | 1611 г. — | захаваўся | |
| Дрысвяцкі замак | Дрысвяты | драўляны замак | XIV—XVII стст. | замчышча | |
| Дрысенскі замак | Верхнядзвінск | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Друйскі замак | Друя | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Друцкі замак | Друцк | драўляны замак | XIV—XVII стст. | замчышча з адноўленнай брамай | |
| Дубровенскі замак | Дуброўна | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | замчышча | |
| Дзятлаўскі замак | Дзятлава | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Езярышчанскі замак | Езярышча | магутны драўляны замак | XIV—XVII стст. | замчышча | |
| Жаберскі замак | Жабер | драўляны бастыённы замак | XVII — пачатак XVIII стст. | замчышча | |
| Жлобінскі замак | Жлобін | драўляны замак | XV—XVII стст. | не захаваўся | |
| Запрудскі замак | Запруды | драўляны замак | XIV—XVII стст. | замчышча | |
| Заслаўскі замак | Заслаўе | мураваны бастыённы замак | XVI ст. — | руіны | |
| Збочнаўскі замак | Збочна | драўляны замак | XII—XIV стст. | замчышча | |
| Іказненскі замак | Іказнь | мураваны замак | XVI—XVIII стст. | замчышча | |
| Кажан-Гарадоцкі замак | Кажан-Гарадок | драўляны замак | XV—XVII стст. | не захаваўся | |
| Камянецкі замак | Камянец | драўляны замак з мураванай вежай | XIII ст. — | захавалася мураваная вежа | |
| Каменскі замак | Камень | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Камень-Харэцкі замак | Камена | драўляны замак | XV—XVII стст. | не захаваўся | |
| Каралінскі замак | Каралін | мураваны замак | XVII—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Касцянеўскі замак | Касцянева | драўляны замак | XIII ст. | замчышча | |
| Клецкі замак | Клецк | драўляны, пазней драўляна-мураваны замак | XI—XVIII стст. | замчышча | |
| Кобрынскі замак | Кобрын | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Койданаўскі замак | Дзяржынск | мураваны замак | XV ст. — | руіны | |
| Капыльскі замак | Капыль | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | замчышча | |
| Копыскі замак | Копысь | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | замчышча, аднаўляюцца драўляныя ўмацаванні | |
| Касаржэўскі замак | Валь | драўляны замак | XVII ст. | замчышча | |
| Косаўскі замак | Косава | мураваны палац | 1828 — | захаваўся | |
| Крэўскі замак | Крэва | мураваны замак | XIV ст. — | руіны, ідзе рэканструкцыя | |
| Казьянскі замак | Казьяны | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Красны замак | каля в. Краснае | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Крошынскі замак | Крошын | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | замчышча | |
| Кульбачанскі замак | Кульбачына | драўляны замак | XIII ст. | замчышча | |
| Кульнёўскі замак | Кульнева | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Замак Няшчорда | мыс возера Нішча | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Красамайскі замак | Красамай | драўляны замак | XV ст. | замчышча | |
| Крэпасць Сітна | Вялікае Сітна | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Замак Сокал | Сакалішча | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Крэпасць Суша | Суша | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Крэпасць Туроўля | Туроўля | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Крыўлянскі замак | Крыўляны | драўляны бастыённы замак | XVII—XVIII стст. | замчышча | |
| Крычаўскі замак | Крычаў | драўляна-мураваны замак | XIV—XVIII стст. | замчышча з руінамі | |
| Лепельскі замак | Лепель | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | замчышча | |
| Лідскі замак | Ліда | мураваны замак | XIV ст. — | захаваўся | |
| Лагойскі замак | Лагойск | драўляны замак | XV—XVII стст. | замчышча | |
| Лоеўскі замак | Лоеў | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | замчышча | |
| Лоскі замак | Лоск | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | замчышча | |
| Лукомскі замак | Лукомль | драўляны замак | XIV—XVI стст. | не захаваўся | |
| Лыскаўскі замак | Лыскава | драўляны замак | XV—XVIII стст. | замчышча | |
| Любчанскі замак | Любча | мураваны замак | XVI ст. — | захаваўся | |
| Ляхавіцкі замак | Ляхавічы | мураваны замак | XVI—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Мінскі замак | Мінск | драўляны замак | XI—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Мірскі замак | Мір | мураваны замак | XVI ст. — | захаваўся | |
| Магілёўскі замак | Магілёў | драўляны замак | XVI—XIX стст. | не захаваўся | |
| Магільнянскі замак | Магільна | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Мазырскі замак | Мазыр | драўляны замак | XV—XVIII стст. | замчышча з адбудаванымі драўлянымі ўмацаваннямі | |
| Магілёўскі замак | Магілёў | драўляны замак | XVI—XIX стст. | не захаваўся | |
| Маладзечанскі замак | Маладзечна | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | замчышча | |
| Маскавіцкі замак | Маскавічы | драўляны замак | XI—XIII стст. | замчышча | |
| Міцькаўшчынскі замак | Вялікая Міцькаўшчына | бастыённы замак | XIV—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Мсцібаўскі замак | Мсцібава | драўляны замак | XIII—XVIII стст. | замчышча | |
| Мсціслаўскі замак | Мсціслаў | драўляны замак | XIV—XVIII стст. | замчышча з адноўленымі ўмацаваннямі | |
| Мышскі замак | Старая Мыш | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Мядзельскі замак | Мядзель | мураваны замак | XV—XVIII стст. | замчышча | |
| Нясвіжскі замак | Нясвіж | мураваны замак | XVI ст. — | захаваўся | |
| Навагрудскі замак | Навагрудак | мураваны замак | XIV ст. — | руіны | |
| Навабыхаўскі замак | Новы Быхаў | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Опальскі замак | Опаль | мураваны замак | XVII—XIX стст. | замчышча | |
| Панізоўскі замак | Панізоўе | драўляны замак | XII—XIII стст. | замчышча | |
| Петрыкаўскі замак | Петрыкаў | драўляны замак | XVI—XIX стст. | не захаваўся | |
| Пескаўскі замак | Пескі (Мастоўскі раён) | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Пінскі замак | Пінск | драўляны замак | XII—XVII стст. | не захаваўся | |
| Пішчалаўскі замак | Мінск | мураваны турэмны замак | XIX ст. — | захаваўся | |
| Полацкі Верхні замак | Полацк | драўляны замак | XI—XVIII стст. | не захаваўся | |
| Полацкі ніжні замак | Орша | драўляны замак | XVI—XVII стст. | часткова захаваліся валы | |
| Прапойскі замак | Слаўгарад | драўляны замак | XIII—XVIII стст. | замчышча | |
| Пружанскі замак | Пружаны | драўляны замак | XVI—XVII стст. | не захаваўся | |
| Радамльскі замак | Радамля | драўляны замак | XII—XVII стст. | замчышча | |
| Радашковіцкі замак | Радашковічы | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Радунскі замак | Радунь | драўляны замак | XV—XVII стст. | замчышча | |
| Ракаўскі замак | Ракаў | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Мізерскі(Рацюнскі) замак | Рацюнкі | драўляны замак | XI—XIII стст. | замчышча | |
| Рэчыцкі замак | Ракаў | драўляна-гліняны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Рагачоўскі замак | Рагачоў | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | замчышча | |
| Замак каралевы Боны | Рагачоў | мураваны палац | XVI—XX стст. | не захаваўся | |
| Раманаўскі замак | Леніна | драўляны замак | XVII—XVIII стст. | замчышча | |
| Ружанскі палац | Ружаны | мураваны палац | XVII—XVIII стст. | захаваўся | |
| Свержанскі замак | Свержань | драўляны замак | XV—XVI стст. | замчышча | |
| Сёмкаўскі замак | Сёмкаў Гарадок | драўляны замак | XIII—XV стст. | замчышча з руінамі капліцы | |
| Свірскі замак | Свір | драўляны замак | XIII—XVI стст. | замчышча | |
| Свіслацкі замак | Свіслач | драўляны замак | XI—XVIII стст. | замчышча з мураванымі руінамі | |
| Слонімскі замак | Слонім | драўляны замак, пазней мураваны палац | XI—XVIII стст. | замчышча | |
| Слуцкі замак | Слуцк | комплекс драўляных замкаў | XV—XVIII стст. | замчышча | |
| Смалянскі замак | Смаляны | мураваны замак | XVII ст. — | руіны | |
| Столінскі замак | Столін | драўляны замак | XVI—XVII стст. | не захаваўся | |
| Стрэшынскі замак | Стрэшын | драўляны замак | XII—XVIII стст. | замчышча | |
| Суражскі замак | Сураж | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | замчышча | |
| Сенненскі замак | Сянно | драўляны замак | XVI—XVIII стст. | замчышча | |
| Трабскі замак | Трабы | драўляны замак | XIV—XVI стст. | замчышча | |
| Тураўскі замак | Тураў | драўляны замак з мураванай вежай | XI—XVIII стст. | замчышча з мураванымі руінамі | |
| Турыйскі замак | Турэйск | драўляны замак | XI—XIII стст. | замчышча | |
| Ульскі замак | Ула | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Хойніцкі замак | Хойнікі | драўляны замак | XVII—XVIII стст. | замчышча | |
| Холмецкі замак | Холмеч | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча | |
| Церабуньскі замак | Церабунь | мураваны замак | XVII—XIX стст. | замчышча | |
| Цяцерынскі замак | Цяцерын | драўляны замак | XIV—XVII стст. | замчышча | |
| Чашніцкі замак | Чашнікі | драўляны замак | XVI ст. | замчышча | |
| Чарнаўчыцкі замак | Чарнаўчыцы | мураваны замак | XVII—XIX стст. | замчышча | |
| Чачэрскі замак | Чачэрск | драўляна-гліняны замак | XIV—XVII стст. | замчышча | |
| Шклоўскі замак | Шклоў | драўляны замак | XVI—XVII стст. | замчышча з мураванымі руінамі | |
| Юнішчынскі замак | Юнішчы | драўляна-земляны замак | XII—XIII стст. | замчышча | |
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Пастановай Савета Міністраў № 17 ад 6 студзеня 2012 года была зацвержана дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады[2][3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дзярновіч А. Замак // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 643—646. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
- ↑ Утверждена госпрограмма «Замки Беларуси» на 2012—2018 годы Архівавана 14 студзеня 2012. (руск.)
- ↑ Белоруссия решила заманивать туристов замками Архівавана 17 студзеня 2012. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Габрусь Т. Архітэктура // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 130—131. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
- Дзярновіч А. Замак // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 643—646. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
- Макараў М. Да пытання пра выкарыстанне тэрміну «данжон» (donjon) у беларускай гістарычнай літаратуры Архівавана 7 красавіка 2009. // Гістарычны альманах. — Т. 5. — 2001. (бел.)
- Ткачёв М. А. Замки Белоруссии. — 2-е изд. — Мн.: Полымя, 1987. — 224 с.
- Ткачоў М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. / Пад пэд. П. А. Раппапорта. Iнстытут гiсторыi АН БССР. — Мн.: Навука і тэхніка, 1978. — 144 с. (бел.)
- Ткачоў М. А. Замкі і людзі / Пад рэд. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.
- Трусаў А. А. Манументальнае дойлідства Беларусі XI—XVIII стагоддзяў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі. — Мн.: Лекцыя, 2001. (бел.)
- Трусов О. А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Архитектурно-типологический анализ. — Мн., 1988.
- Трусов О. А., Чернявский И. М., Кравцевич А. К. Архитектурно-археологические исследования Мирского замка и городского поселка Мир Гродненской области // Советская археология, 1986. — № 4. — C. 216—235.
- Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского. Энциклопедия. — Мн., БелЭн, 2009. С. 312. Архівавана 25 снежня 2022. ISBN 978-985-11-0432-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замкі Беларусі- Замкі Беларусі на Глобус Беларусі









































































































