Заморскія ўладанні Францыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Заморскія тэрыторыі Францыі)
Заморскія ўладанні Францыі

Заморскія ўладанні Францыі (фр.: France d'outre-mer) — шэраг тэрыторый (пераважна астравоў, за выключэннем кантынентальнай Гвіяны), якія належаць Францыі, але аддаленых ад яе асноўнай еўрапейскай тэрыторыі. Цяпер гэтыя тэрыторыі могуць мець наступны статус:

  • заморскі дэпартамент і рэгіён (département et région d’outre-mer, абрэвіятура DOM, радзей DROM)
  • заморская супольнасць (collectivité d’outre-mer, абрэвіятура COM)
  • заморскае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне з асобым статусам (collectivité sui generis)

Раней, калі яшчэ існаваў статус заморскай тэрыторыі (territoire d’outre-mer), па-французску ўсе гэтыя ўладанні часта звалі DOM-TOM (абрэвіятура от départements d’outre-mer / territoires d’outre-mer).

Спіс тэрыторый[правіць | правіць зыходнік]

Заморскія дэпартаменты і рэгіёны[правіць | правіць зыходнік]

Заморскія супольнасці[правіць | правіць зыходнік]

Заморскія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні з асобым статусам[правіць | правіць зыходнік]

Заморскія ўладанні Францыі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Герб Тэрыторыя Рэгіён Плошча
км²
Насельніцтва Сталіца Статус
Гвадэлупа Карыбскае мора 1 628 420 000 Бас-Тэр Заморскі дэпартамент
Марцініка Карыбскае мора 1 128 400 000 Фор-дэ-Франс Заморскі дэпартамент
Рэюньён Індыйскі акіян 2 512 800 000 Сен-Дэні Заморскі дэпартамент
Французская Гвіяна Паўднёвая Амерыка 91 000 230 000 Каена Заморскі дэпартамент
Маёта Індыйскі акіян 374 190 000 Мамудзу Заморскі дэпартамент[1]
Французская Палінезія Ціхі акіян 4 167 270 000 Папеэтэ Заморская супольнасць
Уоліс і Футуна Ціхі акіян 274 15 000 Мата-Уту Заморская супольнасць
Сен-П’ер і Мікелон Паўночная Амерыка 242 6 000 Сен-П'ер Заморская супольнасць
Сен-Мартэн Карыбскае мора 53 37 000 Марыго Заморская супольнасць
Сен-Бартэльмі Карыбскае мора 21 8 600 Густавія Заморская супольнасць
Новая Каледонія Ціхі акіян 18 575 230 000 Нумеа Заморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне
Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі або ФПАТ Індыйскі акіян 439 672 140 Порт-о-Франсэ Заморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне
Кліпертон Ціхі акіян 9 0 Няма Заморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне
Усяго 127 655 2 606 600

Агульная сума плошчы ўсіх 13 тэрыторыі складае 559 655 км² (без Зямлі Адэлі—127 655 км²), а насельніцтва 2 606 600 чалавек.

Тэрытарыяльныя прэтэнзіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мадагаскар аспрэчвае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан-ды-Нова, якія ўваходзяць у склад Астравоў Эпарсэ, што маюць асобы статус заморскага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння Францыі.
  • Дзяржава Каморскія Астравы (Саюз Каморскіх Астравоў) прэтэндуе на востраў Маарэ (былы Маёта), які мае статус «заморскага дэпартамента» Францыі.
  • Сурынам (былая Галандская Гвіяна) мае прэтэнзіі да тэрыторый Французскай Гвіяны — найбуйнейшага заморскага дэпартамента Францыі.
  • Маўрыкій з 1990 г. вядзе перамовы аб вяртанні вострава Трамлен (належыць Францыі). Таксама існуе прынцыповая згода адносна сумеснага кіравання востравам і прылеглай марской прасторай.
  • Рэспубліка Вануату аспрэчвае правы на астравы Мэцью і Хантэр, размешчаныя ў Новай Каледоніі, якая з 1946 года носіць статус «заморскай тэрыторыі» Францыі.
  • Міжнародная супольнасць не прызнае тэрытарыяльных правоў Францыі на Зямлю Адэлі — антарктычны сектар, уключаны Францыяй у склад яе Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. з 31 сакавіка 2011 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]