Замосце (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Замосце
Zamoście, park.JPG
Рэшткі сядзібнага парку Ельскіх
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
7 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Замосце на карце Беларусі ±
Замосце (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Замосце (Пухавіцкі раён)
Замосце (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Замосце (Пухавіцкі раён)

Замо́сце[1] (трансліт.: Zamoscie, руск.: Замостье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Размяшчаецца за 43 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1870 годзе маёнтак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Аляксандра Ельскага[2].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З лютага па снежань 1918 года акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 да ліпеня 1920 — войскамі Польшчы. З 1919 года ў БССР[2].

У пачатку 1930-х створаны калгас «Новы шлях». У Другую сусветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 вёска акупаваная войскамі нацысцкай Германіі, якія ў сакавіку 1943 спалілі яе. Пасля вайны вёска адноўленая[2].

У 2013 годзе на тэрыторыі «СВК Агра-Абярэг»[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 41 жыхар.
  • 1917 — 1 двор, 107 жыхароў.
  • 1940 — 19 двароў, 72 жыхары.
  • 1999 — 16 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 6 двароў, 10 жыхары.
  • 2010 — 7 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Панарама[правіць | правіць зыходнік]

Панарама вёскі
Панарама вёскі


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры ; рэдкал.: (адк. рэд.) А.У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Замосце // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 143. — 528 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]