Замошша (Баранавіцкі раён)
Выгляд
Вёска
Замошша
|
Замо́шша[1] (трансліт.: Zamošša, руск.: Замошье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 48 жыхароў, 28 гаспадарак (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 22 двары, 135 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 48 жыхароў, 28 гаспадарак.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуе магазін.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Вольскіх.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх