Замчышча (Гарадок)
| Славутасць | |
| Замчышча | |
|---|---|
| | |
| 54°09′20″ пн. ш. 26°55′03″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Гарадок |
| Дата пабудовы | XIV стагоддзе |
| Статус |
|
Замчышча — помнік абарончага дойлідства XIV—XVIII стст. Размешчаны ў паўночнай частцы в. Гарадок (Маладзечанскі раён)), на левым беразе р. Бярэзіна (прыток Нёмана).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]

Авальны ў плане дзядзінец (60х40 м), абкружаны з поўдня вадзяным ровам (шырыня 25—30 м), захаду і поўначы — магутным земляным валам (вышыня да 10 м). З усходу ў разрыве валу стаяла вежа (засталася круглая пляцоўка дыяметрам каля 7 м), якая ахоўвала ўезд у замак. Да ўваходу ў замак цераз роў быў перакінуты драўляны мост. На дзядзінцы знаходзіліся мураваныя і драўляныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Падчас раскопак знойдзеная кераміка XIV—XVIII стст., сярод якой вылучаецца паліваная кафля з раслінным арнаментам і выявай арла[1].
Комплекс збярогся часткова (засталіся валы, роў, падмуркі асобных будынкаў)[1].
Гарадзішча згадваецца з сярэдзіны ХІХ ст. Даследваў у 1966 г. Я. Г. Звяруга. Помнік археалогіі ўзяты пад ахову дзяржавай у 1988 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча в. Гарадок
- Замчышча (Гарадок) на сайце Radzima.org
- Замчышча (Гарадок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
