Замчышча (фальварак Варатніцкіх)
Фальварак
Замчышча
|
За́мчышча або Замэ́чак[1][2] — колішні фальварак на правым беразе Свіслачы, цяпер у межах горада Мінска.
На поўначы ад Замчышча месціцца Архірэйская Слабада, па паўночным захадзе — Архірэйская Пустынь, на захадзе — Чыжоўка, на ўсходзе — Падлоссе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Засценак Замэчак вядомы прынамсі з другой паловы XIX стагоддзя, уласнасць Варатніцкіх, двор якіх быў у Падлоссі. Уваходзіў склад Мінскага павета Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета.
У 1876 годзе ўласнасць двараніна рыма-каталіцкага веравызнання Аўгусціна Вінцэнтавіча Варатніцкага (нар. 1822[3]), разам з Падлоссем было 56 дзесяцін зямлі, права валодання паводле купчых крэпасцяў ад 1855 і 1860 гадоў, гаспадарку вёў уладальнік[4].
У 1914 годзе ўладальнікамі Замшчышча былі Антоні (нар. 1849[3]) і Зянон-Францішак (нар. 1854[3]) Аўгуставы Варатніцкія, мелі 28 і 32 дзесяціны адпаведна[5].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930 годзе арыштаваны і сасланы Шаблоўскі Франц Язэпавіч (нар. 1869), уласнік аднаасобнай гаспадаркі на хутары Замшчышча, тады Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі[6]. Уласнасць нацыяналізаваная, тут размясціўся Дом адпачынку «Замчышча».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Пасля вайны размешчанае педагагічнае вучылішча. У 1975 годзе тут утворанае Мінскае авіяцыйнае вучылішча.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Европейская Россия (Шуберт) 1:126K v.2. retromap.ru. Праверана 21 снежня 2025.
- ↑ SgKP 1895.
- ↑ а б в г Гербоўнік беларускай шляхты 2014.
- ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877.
- ↑ Дрозд Д. 2013.
- ↑ Шаблоўскі Франц Іосіфавіч (1869). by.openlist.wiki. Архівавана з першакрыніцы 1-11-2019. Праверана 1-11-2019.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jelski A. Zameczek (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 367.
- Дрозд Д. Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917: справочник. — Минск: Медисонт, 2013. — 694 с. — ISBN 978-985-7085-07-1.
- Матвейчык Дз. Варатніцкія (Worotnicki) герба «Астоя» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 181—184. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Типографія Губернскаго Правленія, 1877. — 187 с.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Остров МАТУГА. По взлётной полосе забытого Замчища (руск.). fgb.by. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019. Праверана 11-11-2019.