Замішава
Сяло
|
Замішава[2] (руск.: Замишево) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана, як мяркуецца, у сяр. XVII ст. Разраслося ў 1670-я гады за кошт старавераў. Пачаткова — уладанне стародубскага магістрата, пазней уваходзіла ў Топальскую сотню Старадубскага палка, аднак казацкага насельніцтва бадай не мела. З 1770 года ва ўладанні графа П. Румянцава, пазней Галіцыных[3]. У Новамесцкім, затым Навазыбкаўскім (з 1809) павеце Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
З мая 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Навазыбкаўскім раёне Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года адміністрацыйны цэнтр Замішаўскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
Зноскі
- ↑ Численность населения Брянской области по муниципальным образованиям в разрезе населённых пунктов на 1 января 2013 года. Брянскстат. 2013. 90 стр.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Замишево . Родной Брянск, милая сердцу Брянщина. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2022. Праверана 3 верасня 2022.