Зандэ (народ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зандэ, народ)
Зандэ (народ)

Зандэ, азандэ, сандэ, базенда, басінгі, н’ям-н’ям — народ у ЦАР, Паўднёвым Судане, ДРК. Аб’ядноўвае розныя па этнічным паходжанні групы: мбому, бандыя, біле, бамбоі, адыа і іншыя. Да зандэ блізкія па мове і культуры этнасы, якія жывуць на ўсход ад зліцця рэк Уэле і Мбому, а таксама барама (аміянгбуа), памбія і іншыя. Адносяцца да негрскай расы вялікай негроіднай расы. Навораць на мове зандэ. Захоўваюць традыцыйныя вераванні.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Жытло цыліндрычная хаціна са сценамі, абмазанымі глінай і распісанай чырвоным, чорным або белым арнаментам, і канічным дахам. Сям’я займае некалькі жылых і гаспадарчых пабудоў. Ежа — раслінная, дапаўняецца тэрмітамі, рыбай; мяса ядуць вельмі рэдка. Сістэма радства арабскага тыпу. Развіты музычны фальклор. Сярод традыцыйных вераванняў — культ продкаў (атора), вера ў вядзьмарства і магію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.163-164