Занзібар (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Занзібар
англ.: Zanzibar
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
257 тыс. чалавек (2003)
Часавы пояс
Занзібар на карце Танзаніі
Занзібар (горад) (Танзанія)
Занзібар (горад)
Занзібар (горад) (Танзанія)
Занзібар (горад)

Занзіба́р (англ.: Zanzibar) — горад у Танзаніі, на заходнім беразе вострава Занзібар. 257 тыс. жыхароў (2003).

Першае паселішча на месцы горада заснавана ў XVI стагоддзі, горад быў цэнтрам рабагандлю, затым султанату Маскат і Аман. Вялікая частка горада забудаваная дамамі арабскага тыпу з каралавага каменя і ўяўляе сабой лабірынт вузкіх вуліц; 2-3-павярховыя дамы з плоскімі дахамі стульваюцца суцэльнай сцяной вакол унутраных двароў, з размаляванымі аканіцамі і рашоткамі, разбянымі дзвярамі з сімвалічнымі малюнкамі рыб, лотаса і ланцугоў. Мячэці, арабскі форт, палац султанаў; еўрапейскія пабудовы канца XIX ст.: англіканская царква, касцёл. Дзяржаўны музей Занзібар (былы Мемарыяльны музей).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы мылаварнай, парфумернай, скурна-абутковая, харчовая прамысловасці; рамесныя майстэрні. Марскі порт (вываз гваздзікі, капары, цытрусаў, гваздзічнага алею), аэрапорт.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 г. старая частка горада Занзібара (так званы Каменны Горад) была ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 173
рус.англ.фр.