Занёманскае прадмесце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Занёманскае прадмесце, малюнак ад 20 верасня 1867 г.

Занёманскае прадмесце, або Занёманскі пасад — гістарычны раён горада Гродна, пачаў фарміравацца ў 14 ст. на левым беразе ракі Нёман. Абмежаваны чыгункай, вуліцамі Дарвіна, Гагарына і Міру. Галоўная — вул. Гарнавых (былая Ліпавая), мостам цераз Нёман злучае раён з цэнтрам Старога горада.

Вядома, што ў 1392 г. князь Вітаўт дазволіў крыжакам пабудаваць у Занёманні замак Новае Гродна, які, аднак, у тым жа годзе быў разбураны.

У перыяд з 15 па 16 ст. у Занёманні фарміруецца новы рынак, добра звязаны з воднай камунікацыяй. Гандлёвая плошча атрымала тыповую форму прамавугольніка, да вуглоў якога падыходзілі вуліцы. Паблізу, насупраць замкаў існаваў звярынец з сажалкамі — гэты элемент быў дастаткова пашыраны ў гарадах і рэзідэнцыях магнатаў XV—XVI стст.

Абедзве часткі горада злучаліся мостам цераз Нёман на ражавых апорах і з уезнай вежай. Развіццё планіроўкі і забудовы суправаджалася павышэннем узроўню гарадскога добраўпарадкавання. Вуліцы былі забрукаваны, у 1541 г. зроблены водаправод. У XVII—XVIII стст. пабудаваны францысканскі кляштар.

Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 г. Занёманскі пасад даследаваў Ткачоў, была праведзена шурфоўка ўздоўж вул. Дарвіна і каля касцёла францысканцаў. Самыя раннія знаходкі — ганчарная кераміка XVXVI ст., што сведчыць пра засяленне пасада ў XV ст.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]