Занікелія
Занікелія | ||||||||||||||
![]() Занікелія балотная (Zannichellia palustris). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934 | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
|
Занікелія[3] (Zannichellia) — род водных травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae). Род названы ў гонар італьянскага батаніка Джавані Джэролама Дзанікелі[4].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Пагружаныя ў ваду шматгадовыя травы. Лісце лінейнае або ніткападобнае з адной жылкай, супраціўнае. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі размяшчаюцца звычайна ў пазусе аднаго ліста на адной расліне. Андрацэй складаецца з аднаго пылавіка на тонкай тычынкавай нітцы. Гінецэй утвораны 2—5 свабоднымі пладалісцікамі з доўгімі стылодыямі на вяршыні. Плады — дробныя (1,8—3,5 мм), дугападобна выгнутыя, размешчаны на доўгіх ножках[5].
Віды[правіць | правіць зыходнік]
- Zannichellia andina Holm-Niels. & R.R.Haynes (1985)
- Zannichellia aschersoniana Graebn. (1907)
- Zannichellia contorta (Desf.) Cham. (1827)
- Zannichellia obtusifolia Talavera, García-Mur. & H.Smit (1986)
- Zannichellia palustris L. (1753) — Занікелія балотная
- Zannichellia peltata Bertol. (1855)
Карыялогія[правіць | правіць зыходнік]
Лік храмасом (2n) вар’іруе ад 12-14 (Zannichellia obtusifolia, Zannichellia contorta і Zannichellia peltata) да 26-28 (Zannichellia palustris).
Ахова[правіць | правіць зыходнік]
Занікелія балотная ўключана ў многія Чырвоныя кнігі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, у тым ліку ў рэспубліках Карэлія, Калмыкія, Марый Эл, Крым, а таксама Мурманскай, Ніжагародскай, Калужскай, Валагодскай, Пскоўскай, Іркуцкай абласцях.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Цанникели, Джан-Джироламо // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Цвелев, 1979
- ↑ Список видов рода Zannichellia P.Micheli ex L. (англ.). World Checklist of Selected Plant Families (WCSP). Royal Botanic Gardens, Kew. Праверана 2 верасня 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Заннихеллия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Цаникеллия: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)(Праверана 2 верасня 2017)