Запарожская Сеч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Запарожская сеч)
Казакі пішуць пісьмо да султана. Карціна І. Рэпіна, 1878—1891.

Запарожская Сеч, Казацкая рэспубліка — палітычная і вайскова-адміністрацыйная арганізацыя ўкраінскага казацтва, якая ўтварылася ў першай палове XVI ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчалася на тэрыторыі Запарожжа, каля вострава Хорціца. Узнікненне Запарожскай сечы было абумоўлена каланізацыяй Сярэдняга Прыдняпроўя феадаламі Вялікага княства Літоўскага, узмацненнем прыгоннага і нацыянальнага прыгнёту і прабуджэннем самасвядомасці ўкраінскага народа. За першыя дзесяцігоддзі XVI ст. Сечы ўдалося падпарадкаваць сваёй уладзе значную тэрыторыю Сярэдняга Прыдняпроўя і зазваць на свой бок значную частку казакоў, прыток якіх павялічыўся пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай (1569). Войска Сечы ўзначаліла барацьбу ўкраінскага народа супраць Рэчы Паспалітай. Пасля злучэння левабярэжнай Украіны з Расіяй Запарожская Сеч захоўвалася расійскімі ўладамі для абароны паўднёвых меж ад набегаў крымскіх татараў. У сувязі з прызнаннем крымскім ханам расійскага падданства (1774) асноўная ваенная функцыя Запарожскай Сечы страціла сваё значэнне. У 1775 Кацярына II сваім указам скасавала Запарожскую Сеч. Частка запарожцаў збегла ў межы Асманскай імперыі, частка была пераселена Кацярынай II на Кубань (гл. кубанскія казакі).

Вайсковы лад[правіць | правіць зыходнік]

Ёзэф Брандт. Абоз запарожцаў

Войска дзялілася на палкі і сотні. Сотня ўяўляла сабой тактычную адзінку войска і мела колькасць 180 чалавек. Полк складаўся з трох сотняў агульнай колькасцю 540 чалавек. Агульнараспаўсюджаным сродкам падчас стэпавых паходаў у запарожцаў быў табар, гэта значыць, чатырохвугольны шэраг вазоў, які мог усталёўвацца ў некалькі шэрагаў і змацоўваўся ланцугамі.

Казацкі полк у 1610 годзе налічваў каля 2000 казакоў, дзяліўся на 4 роты, па 500 казакаў у кожнай. Роты дзяліліся на сотні, а сотні на курані. На чале палка стаяў палкоўнік, пад ім абозны і пісар. На чале роты стаяў ратнік[крыніца?], на чале сотні — сотнік, а на чале кураня — атаман. У 1625 годзе казакі дзяліліся на 6 палкоў, у 1648 — на 23.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]