Запарожскі нацыянальны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Запарожскі нацыянальны ўніверсітэт
(ЗНУ)
Запорізький національний університет
Запоріжcький національний університет, вул. Жуковського, 66 (1).jpg
Арыгінальная назва Запорізький національний університет
Міжнародная назва Zaporizhzhia National University
Заснаваны 1930
Рэктар Фралоў Мікалай Аляксандравіч
Рэктар Mykola Frolov[d]
Студэнты 17000
Дактары 100
Прафесары 100
Юрыдычны адрас вул. Жукоўскага 66, Запарожжа, 69063, Украіна
Сайт znu.edu.ua
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Запарожскі нацыянальны ўніверсітэт (укр.: Запорізький національний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Запарожжы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

11 жніўня 1930 г. Саўнаркам УССР зацвердзіў пералік інстытутаў, сярод якіх пад нумарам 27 значыўся Запарожскі інстытут народнай адукацыі. Праз год інстытут народнай адукацыі перайменавалі ў педагагічны інстытут прафесійнай адукацыі, а ў 1933 г. ён атрымаў новую назву – Запарожскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1982 г. на базе Запарожскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута быў створаны Запарожскі дзяржаўны ўніверсітэт. 16 жніўня 1985 г. ён быў ператвораны ў класічны ўніверсітэт. 24 снежня 2004 г. Указам Прэзідэнта Украіны Запарожскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту быў нададзены статус нацыянальнага.

Рэйтынг[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2016 г. універсітэт па версіі міжнароднага рэйтынгу Webometrics заняў 22 месца сярод украінскіх ВНУ. Вышэйшай пазіцыі не прадэманстраваў ні адзін універсітэт вобласці. Па паказчыках міжнароднага рэйтынгу Webometrics Ranking of world's Universities у студзені 2017 г. універсітэт заняў 14 пазіцыю сярод украінскіх ВНУ і 3234 месца ў агульным сусветным рэйтынгу. У студзені 2018 г. універсітэт заняў 11 пазіцыю з 392 магчымых у рэйтынгу паказчыкаў уступнай кампаніі сярод ВНУ Украіны, які апублікавала інфармацыйная сістэма «ОСВІТА.UA». У жніўні 2018 г. універсітэт заняў 12 пазіцыю сярод украінскіх ВНУ па паказчыках летняга рэйтынгу Webometrics Ranking of World's Universities. У ліпені 2018 г. паводле звестак партала IGotoWorld.com ЗНУ ўвайшоў у спіс 12 самых прыгожых універсітэтаў Украіны. Паводле рэйтынгу сусветных універсітэтаў па ўзроўні іх прысутнасці ў інтэрнэт-сеткі ад Webometrics Ranking of world's Universities універсітэт у 2018 г. упэўнена ўвайшоў у ТОП-15 украінскіх устаноў вышэйшай адукацыі, заняўшы 11 радок. Паводле рэйтынгу Ukrainian University Ranking 2019, універсітэт заняў 20 месца. У 2019 г. па дадзеных адукацыйнага рэсурсу «Освіта.UА", які апублікаваў кансалідаваны рэйтынг устаноў вышэйшай адукацыі Украіны, універсітэт заняў 56 месца. Па дадзеных Інфармацыйнай сістэмы "Освіта.UA" ЗНУ ўвайшоў у топ-20 украінскіх вышэйшых навучальных устаноў па колькасці пададзеных заяў у 2019 г., заняўшы 11 месца ў рэйтынгу.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялагічны факультэт
  • Гістарычны факультэт
  • Факультэт журналістыкі
  • Факультэт замежнай філалогіі
  • Матэматычны факультэт
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт сацыялогіі і кіравання
  • Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі
  • Факультэт фізічнага выхавання
  • Філалагічны факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Інжынерны інстытут[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт будаўніцтва і грамадзянскай інжынерыі
  • Факультэт металургіі
  • Факультэт энергетыкі, электронікі і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт эканомікі і менеджменту

Каледжы[правіць | правіць зыходнік]

  • Эканоміка-прававы
  • Гандлёвы
  • Гідраэнергетычны
  • Металургічны

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]