Запольскі сельсавет (Бялыніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Запольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бялыніцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Заполле
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
11 красавіка 1960
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 663
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Запо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Заполле.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[1].

11 красавіка 1960 года сельсавет утвораны зноў у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Вугольшчынскага і Кіраўскага сельсаветаў і перадачы 21 населенага пункта са складу Машчаніцкага сельсавета (Асавец, Ашуркаўка, Барсукі, Бахані, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Заграшэўе, Заруддзе, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Мазкі, Малатоўкі, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка і Паліўнікі)[2]. 15 студзеня 1965 года ў склад новаўтворанага Цяхцінскага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Асавец, Асман-Касаева, Асмолаўка, Ашуркаўка, Бахані, Вугольшчына, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Ленінскі, Мазкі, Малінаўка, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка, Паліўнікі, Пільшычы, Прыбар і Цяхцін)[3]. 20 ліпеня 2015 года скасаваны пасёлак Скавародка і хутар Гурынёўка[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 852 чалавекі[5], з іх 97,5 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 663 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Решение Белыничского районного Совета депутатов от 20 июля 2015 г. № 14-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.