Запольскі сельсавет (Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Запольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Заполле
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 681 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00

Запо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Заполле.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малотынскі (Малатнянскі) сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малотынь. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заполле. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна, з 12 лютага 1965 года — у складзе Аршанскага раёна. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Межаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (вёскі Глінішча, Грабянёва, Гразіна, Зарэчча, Кашына, Лагі, Мальжонкава, Слабодка, Чаркасова і Шэмберава), у склад Задроўеўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дроздава, Казлова, Рагазіна і Хлусава)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Малотынскага сельсавета 19 населеных пунктаў[2]. 15 мая 1981 года ў склад Межаўскага сельсавета вернуты 6 населеных пунктаў (вёскі Зарэчча, Кашына, Мальжонкава, Слабодка, Чаркасова і Шэмберава), у склад Веравайшанскага сельсавета перададзена вёска Грабянёва[3]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Запольскі[4]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Межаўскага сельсавета[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Азярок, Баякоўшчына, Глінішча, Гразіна, Заполле, Зоськава, Ізмайлава, Лагі, Малотынь, Рубашына, Смаляны і Ферма.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]