Запольскі сельсавет (Аршанскі раён)
Запольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Аршанскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заполле |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Запо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Заполле.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малотынскі (Малатнянскі) сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малотынь. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заполле. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна, з 12 лютага 1965 года — у складзе Аршанскага раёна. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Запольскі[1]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Межаўскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Азярок, Баякоўшчына, Глінішча, Гразіна, Заполле, Зоськава, Ізмайлава, Лагі, Малотынь, Рубашына, Смаляны і Ферма.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.