Перайсці да зместу

Запуск рухавіка кароткім замыканнем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Запуск рухавіка кароткім замыканнем (англ.: Hot-wiring) — працэс абыходу замка запальвання аўтамабіля для запуску яго без ключа. Часта выкарыстоўваецца падчас крадзяжу аўтамабіляў. Аднак, законны ўладальнік транспартнага сродку, які страціў ключ ад транспартнага сродку або запусціў аўтамабіль з няспраўным замком запальвання (напрыклад, у састарэлых аўтамабілях), таксама можа ажыццявіць гэты працэс.

Метады[правіць | правіць зыходнік]

Запуск аўтамабільных рухавікоў кароткім замыканнем звычайна прадугледжвае злучэнне правадоў, якія замыкаюць ланцуг, калі ключ знаходзіцца ў становішчы «ўключана» або «гатова» (уключэнне паліўнай помпы, сістэмы запальвання і іншых неабходных кампанентаў). Затым патрэбна зрабіць іскру дакрананнем да іншага проваду, які злучаецца са старцёрам. Канкрэтны метад запуску транспартнага сродку кароткім замыканнем залежыць ад электрычнай сістэмы запальвання канкрэтнага аўтамабіля. Адзінкі з дыстанцыйным запускам рухавіку маюць доступ да тых жа правадоў, як і пры звычайных метадах запальвання. Апісанні колераў і размяшчэння правадоў, а таксама схемы сістэмы запальвання часам можна знайсці ў інтэрнэт-базах даных.

Транспартныя сродкі з 1990-х гадоў і старэйшыя, якія часта маюць карбюратарны рухавік, механічную каробку перадач, адну катушку запальвання і размеркавальнік, можна завесці кароткім замыканнем праз маторны адсек. Выкарыстанне стандартнага ўзлому замка для запуску аўтамабіля сёння звычайна неэфектыўнае, паколькі ў большасці аўтамабіляў цяпер выкарыстоўваюцца імабілайзеры або праверка ключа транспондара. У той жа час, большасць тыпаў матацыклаў часцей за ўсё лягчэй завесці кароткім замыканнем, асабліва скутары і старыя нэйкеды, у якіх адсутнічаюць дадатковыя функцыі бяспекі, акрамя механічных замкоў і звычайнага выключальніка запальвання.

Злодзеі, якім не хапае асноўных навыкаў у механіцы і ведаў аб аўтамабільных электрычных сістэмах, часам проста ўжываюць фізічную сілу, каб абысці замок запальвання, разбіваючы механізм ключа, каб раскрыць паваротны пераключальнік, што кіруецца ключавым тумблерам.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. wikiHow. 3 ways to Hotwire a Car. (Праверана 18 верасня 2022)