Запясочча
Вёска
Запясочча
|
Запясо́чча[2] (трансліт.: Zapiasočča, руск.: Запесочье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета.
Размешчана на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88), на захад ад Турава. Запясочча з'яўляецца цэнтрам камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Запясочча».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома прынамсі з 1566 года як адно з прадмесцяў Турава, разам з яшчэ адным прадмесцем — Заяцеллем. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, разам з Туравам і Тураўскай воласцю ў складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ.
З 1924 года ў складзе Тураўскага раёна, з 1962 — Жыткавіцкага раёна. У 1931—1954 гадах цэнтр Запясоцкага сельсавета.
Да Другой сусветнай вайны ў Запясоччы каля 300 двароў, 1200 чалавек. У жніўні 1941 года акупанты спалілі вёску — больш за 250 хат, забілі 70 чалавек.
Вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- Дэпутацкая вуліца
- Інтэрнацыянальная вуліца
- Калгасная вуліца
- Камуністычная вуліца
- Касманаўтаў вуліца
- Кастрычніцкая вуліца
- Лугавая вуліца
- Моладзевая вуліца
- Набярэжная вуліца
- Новая вуліца
- Першамайская вуліца
- Піянерская вуліца
- Перамогі вуліца
- Савецкая вуліца
- Савецкі завулак
- Садовая вуліца
- Тураўская вуліца
- Чырвонаармейская вуліца
- Школьная вуліца
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Год | Жыхароў | Двароў |
---|---|---|
1886 | 708 | 145 |
1909 | 1071 | 214[3] |
1941 | 1200 | 300 |
1994 | 946 | 380 |
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Дзянісавіч Сядзельнік (1935—2016) — літаратуразнавец-германіст
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ У Заяцеллі ў 14 дварах налічвалася 316 жыхароў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага раёна / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л.: іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С.В.Марцэлеў; Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх