Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі
Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.) | |
---|---|
Zapiski oficera Armii Czerwonej (od 17 września 1939 roku) | |
Жанр | раман |
Аўтар | Сяргей Пясецкі |
Мова арыгінала | польская |
Дата першай публікацыі | 1957 год |
Выдавецтва | выдавецтва «GRYF» |
Пераклад на беларускую | 2005 год |
Перакладчык | Алесь Астраўцоў |
Электронная версія |
«Запі́скі афіцэ́ра Чырво́най А́рміі (ад 17 ве́расня 1939 г.)» (польск.: Zapiski oficera Armii Czerwonej (od 17 września 1939 roku))[1] — раман Сяргея Пясецкага, упершыню апублікаваны ў 1957 годзе ў Лондане ў выдавецтве «GRYF». Гэтая сатыра апісвае знаходжанне афіцэра Чырвонай Арміі Міхаіла Зубава на Віленшчыне, якую акупаваў СССР, а потым і Германія.
Напісанне раману пачалося ў маі 1946 года. Аўтар пісаў кнігу паводле памяці і сваіх нататак. Пра напісанне гэтакага раману Пясецкі задумваўся ўжо ў 1940 годзе.
Форма і змест
[правіць | правіць зыходнік]Гэты гратэскны раман быў напісаны ў форме дзённіка, які вёўся з 22 верасня 1939 года па 1 студзеня 1945 года, які прысвечаны (у залежнасці ад палітычнай сітуацыі) Сталіну, Гітлеру, Чэрчылю, Сікорскаму і Рачкевічу і зноў Сталіну. Стыль навязвае сінтаксіс і фармуляванне сказаў на манер рускай мовы.
Дзеянне разгортваецца ў Вільні, Лідзе і ваколіцах.
Гэты раман — перш за ўсё псіхалагічны вобраз тыповага прадстаўніка савецкага менталітэту сталінскіх часоў, які няздольны думаць самастойна, чалавека механізаваных паводзінаў, заснаваных на страху, паслухмянасці, бальшавіцкай ідэалогіі і нянавісці да ўяўных «буржуазных» ворагаў. У той жа час у рамане прадстаўленая карціна польскага насельніцтва на Віленшчыне і Гарадзеншчыне пад час Другое сусветнай вайны.
Беларускія выданні
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Пясецкі. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.). — VivaFutura, 2005. — 252 с. — ISBN 985-6056-37-0. (пераклад з польскай мовы Алеся Астраўцова)[2]
- Сяргей Пясецкі. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.). — Мінск: Медысонт, 2019. — 256 с. — ISBN 978-985-7228-18-8. (пераклад Алеся Астраўцова)[3]
Пастановы
[правіць | правіць зыходнік]- «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» (2013, Тэатр-студыя імя Е. Міровіча БелДзАМ, Мінск, Беларусь) — пастанова Віталя Краўчанкі
- «Zapiski oficera Armii Czerwone» (з 1992 года да сённяшняга часу, Беластоцкі драматычны тэатр, пастанова Анджэя Якімца)
Зноскі
- ↑ Podtytuł (od 17 września 1939 roku) pochodzi z wydań późniejszych.
- ↑ Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.) (livelib.ru)
- ↑ Пясецкі Сяргей. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі: KNIHI.BY. Беларускія кнігі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Запі́скі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.)» у электронным выглядзе