Заратуштра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Выява Заратустры (Сірыя)

Зарату́штра[1] (авест. Zaraθuštra, Зарату́стра (у еўрапейскай традыцыі); на фарсі «زرتشت» — Zartošt, Зарто́шт; старажытнагрэч. «Ζωροάστρης», Зараа́стрэс)[2] — прарок і рэфарматар старажытнаіранскай рэлігіі. Згодна з паданнем, заснавальнік зараастрызму.

Час жыцця Заратуштры застаецца прадметам спрэчак. Паводле іранскай традыцыі, ён жыў за 258 гадоў да Аляксандра Македонскага, які ў 333330 да н.э. заваяваў Персідскую імперыю, перамогшы яе ўладара Дарыя III. Аднак, на думку некаторых вучоных, гэтая дата 590 да н.э. запозненая, а словы «да Аляксандра» былі скажэннем пачатковага «да Дарыя», дзе пад Дарыем разумеўся цар Дарый I Вялікі (522486 да н.э.), а не Дарый III Кодаман (336330 да н.э.), якога перамог Аляксандр. Сыходзячы з гэтага меркавання, даследчыкі атрымоўваюць для Заратуштры дату каля 750 да н.э., якая суадносіцца з тым, што для грэкаў IV і V стагоддзяў да н.э. Заратуштра быў фігурай настолькі старажытнай, што яны маглі адносіць час яго жыцця за 6000 гадоў да Платона, — магчыма, блытаючы час яго сапраўднага нараджэння і час з'яўлення яго духавага папярэдніка-двайніка, які паводле зараастрызму, ёсць у кожнага чалавека.

Святая кніга Зараастрызму — Авеста, аднак, паводле шэрагу азнакаў, толькі пэўную частку яе можна прыпісваць Заратуштры. Гэтую частку складаюць Гаты, малітвы ў складзе Авесты. Гаты — адзіная аўтэнтычная крыніца звестак пра Заратуштру. Галоўнай вонкавай падзеяй яго жыцця было зварочанне да веры нейкага «князя Віштаспы» (грэчаск. Гістаспа), якога па шэрагу прычын немагчыма атаясаміць з яго цёзкам, бацькам Дарыя. У Гатах усё ўказвае на паўночны ўсход Ірану як на радзіму Заратуштры, далёкую ад кантактаў з цывілізацыямі Вавілона і Заходняга Ірану, населенага персамі і мідыйцамі. Відаць, Заратуштра жыў і прапаведваў у Харэзме (тэрыторыя сучасных Таджыкістана і Узбекістана), у ніжнім цячэнні Окса (Аму-Дар'і).

Легенда пра Заратуштру натхніла на еўрапейскай глебе нямецкага пісьменніка-філосафа Фрыдрыха Ніцшэ на стварэнне твора «Так казаў Заратустра».

Зноскі

  1. Заратуштра. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл.
  2. Энцыклапедыя «Рэлігія»(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заратуштра. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл.
  • Бойс М. «Зороастрийцы. Верования и обычаи». Перевод с английского и примечания И. М. Стеблин-Каменского. Послесл. Э. А. Грантовского. М., Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1988, 303 с. С. 69-70.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]