Зарачаны (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Зарачаны
Зарачаны краявід.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Баламутавічы (да 1964 г.)
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Зарачаны на карце Беларусі ±
Зарачаны (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Зарачаны (Пухавіцкі раён)
Зарачаны (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Зарачаны (Пухавіцкі раён)

Зарача́ны[1] (трансліт.: Zaračany, руск.: Заречаны; да 1964 г. — Баламу́тавічы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 42,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36,5 км ад Мінска, 19,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII ст. Баламутавічы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла.

Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай[d] меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра[d]. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна[d] Львом (Людвігам).

У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна[d], сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1870 годзе ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

30 ліпеня 1964 года вёска Баламутавічы праз «немілагучнасць назвы» была перайменавана ў вёску Зарачаны[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Уваскрасенская царква
  • 1800 — 20 двароў, 115 жыхароў
  • 1870 — 122 жыхары мужчынскага полу
  • 1897 — 65 двароў, 418 жыхароў
  • 1908 — 75 двароў, 471 жыхар
  • 1960 — 207 жыхароў
  • 1999 — 55 жыхароў
  • 2002 — 27 двароў, 39 жыхароў
  • 2007 — 14 гаспадарак, 27 жыхароў
  • 2010 — 25 жыхароў
  • 2012 — 18 гаспадарак, 16 жыхароў

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўная царква, Свята-Уваскрасенскі прыход

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Баламу́тавічы
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зарачаны // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 144. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Bałamutowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — 1880. — С. 94. — 960 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]