Зара-Зараніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Зара-Зараніца — у беларускай міфалогіі персаніфікацыя зары, архетыпнае боства, уласцівае міфалогіям большасці індаеўрапейскіх народаў. Уласна язычніцкіх сюжэтаў аб гэтай постаці не захавалася, але вусная народная творчасць утрымлівае намёкі на пашыранасць яе культу ў старажытнага славяна-беларускага насельніцтва. Да Зары-Зараніцы звярталіся ў магічных замовах, што можа сведчыць аб рэштках веры ў багіню тайных ведаў, чараўніцтва. У адной з народных песен Зарніца губляе ключы, якімі павінна кожную раніцу адмыкаць неба, каб выпускаць дзень; знаходзіць гэтыя ключы Сонца[1]. Паводле пазнейшых, хрысціянізаваных уяўленняў, Бог стварае Зарніцу, каб яна будзіла людзей і клікала іх на працу.

Цікава, што беларускія сяляне лічылі Зарніцу і Вечарніцу рознымі зоркамі, не ведаючы, што гэта адное і тое ж нябеснае цела — планета Венера, якую можна пабачыць у небе пасля заходу сонца і перад яго з'яўленнем раніцай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санько, С. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, І. Клімовіч. — Мінск: Беларусь, 2006. с. 181-183

Зноскі

  1. Кабашнікаў, К. П. Беларуская вуснапаэтычная творчасць / К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А. С. Ліс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 950с