Зарын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зарын
Sarin-skeletal.png
Агульныя
Хім. формула C₄H₁₀FO₂P
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 107-44-8
PubChem 7871
SMILES
ChemSpider 7583
Зарын

Зарын — ізапрапілавы эфір метылфосфарнай кіслаты, вадкасць без колеру і паху, змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой і арганічнымі распушчальнікамі.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Зарын быў адкрыты ў 1938 годзе ў Рурскай даліне Германіі двума нямецкімі навукоўцамі, якія спрабавалі атрымаць больш магутныя пестыцыды. Зарын з’яўляецца другім па таксічнасці пасля замана з чатырох атрутных рэчываў G-серыі, створаных у Германія. G-серыя — першае і самае старое сямейства баявых атрутных рэчываў нервова-паралітычнага дзеяння: GA (табун), GB (зарын), GD (заман) і GF (цыклазарын). Зарын, адкрыццё якога адбылося ўслед за табунам, назвалі ў гонар яго даследнікаў: Schrader, Ambros, Ru"diger і Van der LINde.

Фізіялагічнае ўздзеянне[правіць | правіць зыходнік]

Зарын — атрутнае рэчыва, якое валодае нервова-паралітычным дзеяннем. Выклікае паражэнне пры любым відзе ўздзеяння, асабліва хутка — пры інгаляцыі. Першыя прыкметы пашкоджання (міёз і цяжкасць дыхання) з’яўляюцца ў целе чалавека пры канцэнтрацыі зарыну ў паветры 0,0005 мг/л (праз 2 хвіліны). Сярэднесмяротная канцэнтрацыя — 0,075 мг/л — дасягаецца пры дзеянні зарыну на органы дыхання цягам адной хвіліны, канцэнтрацыя ў 0,12 мг/л — пры дзеянні праз скуру. Паўлятальнай дозай з’яўляецца 24 мг/кг вагі, пры якой гіне 50 % асоб пры траплянні на адкрытую скуру. Паўлетальнай дозай пры пераральным (праз рот) увядзенні з’яўляецца 0,14 мг/кг вагі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]