Зарэчнае (Мядзельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Зарэчнае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
42
Насельніцтва
67 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222377
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240820036
Зарэчнае на карце Беларусі ±
Зарэчнае (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Зарэчнае (Мядзельскі раён)
Зарэчнае (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Зарэчнае (Мядзельскі раён)

Зарэ́чнае[1] (трансліт.: Zarečnaje, руск.: Заречное) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1904 г. вёска ў Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 190 жыхароў, з 1892 г. тут працавала школа граматы. У 1908 г. 34 двары, 236 жыхароў. У 1921 г. у Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 41 двор, 234 жыхары. У 1931 г. у Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 45 двароў, 273 жыхары. У 1940 г. 50 двароў, 140 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Княгінінскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У кастрычніку 1943 г. гітлераўцы спалілі 6 сельскіх гаспадарак, забілі 5 жыхароў. У 1949 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя Вышынскага. З 1957 вёска ў складзе саўгаса «Крывічы» (цэнтр — вёска Княгінін).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 256 жыхароў (1960)
  • 42 двары, 67 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]